Суладны квартэт

Павіншаваць герояў жніва ва ўрочышча «Пясчанка», дзе цяпер вядзецца ўборка, прыехалі старшыня сельгаспрадпрыемства кавалер ордэна Айчыны III ступені, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна Аляксандр Лапацентаў і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Міхаіл Скусаў.

АДРАЗУ чатыры экіпажы збожжаўборачных камбайнаў СВК «Калгас «Радзіма» першымі ў Бялыніцкім раёне пераадолелі тысячны рубеж па намалоту збожжа

Павіншаваць герояў жніва ва ўрочышча «Пясчанка», дзе цяпер вядзецца ўборка, прыехалі старшыня сельгаспрадпрыемства кавалер ордэна Айчыны III ступені, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна Аляксандр Лапацентаў і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Міхаіл Скусаў.

Сёлета ўраджайнасць зерневых і зернебабовых культур у гаспадарцы, як, дарэчы, і ў мінулым годзе, значна перавысіла рубеж у 50 цэнтнераў збожжа з гектара, а валавы намалот яго пасля дапрацоўкі чакаецца не меней 12 тысяч тон. Акрамя выканання дзяржзаказу на пастаўку хлеба, яго цалкам хопіць і на фуражныя мэты.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) са стужкамі пераможцаў камбайнеры-«тысячнікі» Аляксандр МІТКЕВІЧ, Анатоль ЗАЙЦАЎ, Ілья ДАРЭЧКІН, Юрый ЗАЙЦАЎ,  Мікалай ДАРЭЧКІН, Валянцін ЯКУШАЎ, Ігар ШЧОЛУХАЎ і Васіль ЛЯНЬКОЎ, у цэнтры — Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ і Міхаіл СКУСАЎ.

Фота аўтара

Васіль ДЗЕРАВЯШКА

 

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter