Конкурс-фестываль сучаснай беларускай драматургіі WriteBox пройдзе ў сталіцы з 18 па 21 мая

Сучасныя Макаёнкі

russianpoetry.ru
У Мінску з 18 па 21 мая пройдзе II конкурс-фестываль сучаснай беларускай драматургіі WriteBox. На працягу чатырох дзён у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў каманды мінскіх рэжысёраў і акцёраў будуць чытаць найлепшыя тэксты сучасных драматургаў, адабраныя па выніках конкурсу, які папярэднічаў фестывалю.

Журы ў складзе беларускіх тэатральных крытыкаў, рэжысёраў і драматургаў вызначыла дзесяць п’ес - пераможцаў у трох намінацыях: “Новая п’еса”, “Вяртанне” і “Тутэйшыя”. З імі і пазнаёмяцца госці фестывалю WriteBox. Сярод найлепшых п’ес — творы і аўтараў-пачаткоўцаў, і ўжо вядомых беларускіх драматургаў. Да прыкладу, Канстанцін Сцешык прадставіць п’есу “Ляцелі арэлі”, Андрэй Іваноў — “З вучылішча”, Максім Дасько — “Лабрум”, Віталь Каралёў — “Москаў Дрымін”.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter