Суботнім вечарам пад ліхтарамі

Сёлета дзень горада ў Брэсце, які святкуецца 28 ліпеня ў памяць аб вызваленні горада ў 1944 годзе, пераносіцца на 26—27 ліпеня
Сёлета дзень горада ў Брэсце, які святкуецца 28 ліпеня ў памяць аб вызваленні горада ў 1944 годзе, пераносіцца на 26—27 ліпеня.

У першы дзень урачыстасцей тут адбудзецца касцюміраваны парад: апранутыя ў адзенне розных эпох брэстаўчане пройдуць ад вуліцы Савецкай да скрыжавання з Пушкінскай. Адзінае, што патрабуецца ад удзельнікаў, — гэта вызначыцца, строй якога стагоддзя апрануць на свята.

Гарадскія ўлады падораць закаханым цудоўную магчымасць прызнацца ў сваіх пачуццях. Вечарам 26 ліпеня на алеі газавых ліхтароў брэстаўчан чакае незвычайная акцыя, а арганізатары абяцаюць стварыць сапраўды рамантычную атмасферу.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter