Стыпендыя з плюсам

БМЗ плануе выплачваць студэнтам грошы за добрую вучобу

Беларускі металургічны завод плануе выплачваць студэнтам-мэтавікам штомесячнае матэрыяльнае ўзнагароджанне ў суме да мільёна рублёў. Але для гэтага патрэбна добра вучыцца.

Рашэнне, расказалі ў Міністэрстве адукацыі, прынята дзеля таго, каб забяспечыць кваліфікаванымі кадрамі ўжо ўведзеныя на заводзе вытворчыя магутнасці, а таксама тыя, якія будуць створаны пазней. Для студэнтаў, якія атрымалі па выніках сесіі сярэдні бал ад 7,5 да 7,9, памер узнагароды складзе 3 базавыя велічыні, ад 8 да 8,9 — пяць, а ад 9 да 10 — 7 базавых велічынь. Залатым і сярэбраным медалістам школ, пераможцам і прызёрам алімпіяд розных узроўняў з першага дня навучання належыць яшчэ 3 базавыя велічыні.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter