У свой юбілей Мінск папоўніўся 23 сацыяльна значнымi аб’ектамi. Мы пазнаёмiлicя з усiмi

Стыльны фрак для юбiляра

Пачалося найбольш гучнае і маштабнае свята верасня — Дзень горада Мінска. На гэты раз шыкоўныя ўрачы-стасці і сюрпрызы здзівяць і ўзрадуюць кожнага. Карэспандэнт «Р» высветліла, якiя абновы атрымаў горад, а таксама зазірнула ў святочную афішу.

Апошнія рыскі перад Святам горада
Фота аўтара

У нашым горадзе прыбыло

Што казаць, 950 гадоў — гэта дата вельмi цiкавая. Яна круглая и нiбыта намякае: да мiленiума засталося ўсяго нiчога. У гэты дзень нараджэння гарадская скарбонка папоўнілася 23 разнастайнымі аб’ектамі — у першую чаргу сацыяльна значнымi. Васямнаццаць з іх — распачатыя і пабудаваныя з нуля праекты. Астатнія пяць прывялі да ладу і адчынілі пасля капітальнага рамонту і рэканструкцыі.

Спіс навінак сапраўды ўражвае адчувальнай масіўнасцю і рознабаковасцю кірункаў. Аднак найбольшая ўвага ў ім аддаецца ўсё ж такі ўстановам дашкольнай і сярэдняй адукацыі. Так, раёны Мінска папоўніліся аж чатырма новымі дзіцячымі садкамі (у гэтым навучальным годзе дашкольнікаў у Мiнску стала на 1,4 тысячы больш у параўнанні з 2016-м), адной установай сярэдняй адукацыі і адным школьным стадыёнам. Таксама пасля рэканструкцыі адчынiлicя дзве школы i былi абноўлены два школьныя стадыёны.

Усе навучальныя ўстановы аздоб­лены сучаснай тэхнікай і ўкамплектаваны па першаму класу мэбляй і неабходным абсталяваннем. У дзіцячых садках з’явіліся басейны — раскоша, якую, пагадзіцеся, можа дазволіць сабе далёка не кожная ўстанова.

— Гэта сапраўды школа новага пакалення. Сёння наш стадыён мае тры новыя міні-пляцоўкі для валейбола, баскетбола і вялікага тэніса. Футбольнае поле аздобілася штучнай траўкай, з’явіліся бегавыя дарожкі з якасным пакрыццём, — хваліцца адчыненай пасля рамонту ўстановай дырэктар CШ № 40 Таццяна Струк.

У Мiнску з’явілася новая пляцоўка для варкаўта — на пр. Пераможцаў, 114

Сярод навінак горада нямала аб’ектаў для паўнацэннага жыцця і адпачынку. Зусім нядаўна здадзены ў эксплуатацыю жылы дом № 12 у 3-м мікрараёне, запрацавала харчовая крама на вул. Жыновіча і магазін «Мэбля» на Кальварыйскай. Ужо радуюць вока «абноўкамі» паркі Дружбы народаў і Уга Чавеса. Першы — дзіцячым гарадком у выглядзе сярэдневяковага замка са шматлікімі горкамі, канатамі і лесвіцамі. Другі — акуратнымі тратуарамі і пясочнымі насыпамі, на месцы якіх праз нейкі час вырастуць кусты і дрэвы. Мінскі гарадскі тэхнапарк хутка папоўніцца новым вытворчым корпусам.  

Таксама жыццё горада разбавяць шматлікія забаўляльныя навінкі. Гэта супертэхналагічны басейн у мікрараёне Дружба-2, кафэ ButterBro на Сурганава і воркаўт-пляцоўка па адрасе праспект Пераможцаў, 114.

— Рамонт у нашым цэнтры цягнуўся каля двух гадоў. Цалкам былі заменены вокны, — паведамляюць пра значныя перамены ў мінскім Клінічным цэнтры пластычнай хірургіі і медыцынскай касметалогіі. — Аднак яшчэ больш змяніўся ў апошні час вонкавы выгляд: цалкам перапрацаваны клумбы, з’явілася цэнтральная шыльда, заменена плітка. Поўнасцю мянялі ўваходную частку, каб лягчэй было перамяшчацца інвалідам.

Такога яшчэ не было

Каб бліжэй пазнаёміцца з адным з унікальных аб’ектаў, адчыненых да юбілею горада, накіроўваемся ў аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў з цяжкімі шматлікімі парушэннямі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Маскоўскага раёна. За тыдзень работы тут з’явілася аж 10 кліентаў. Яшчэ 20 — у працэсе афармлення дакументаў. Найчасцей, гэта людзі з першай групай інваліднасці, якія перамяшчаюцца на калясках і не размаўляюць.

Калі зайшла ў прасторны пакой, дзе каля дзясятка маладых людзей займаліся кожны сваёй справай, у вочы кінулася па максімуму кампактнае і найноўшае высокатэхналагічнае абсталяванне.

У мікрараёне Брылевічы адкрыўся новы ба-сейн «Дружба» — на пр. Пераможцаў, 114

— Тут ёсць усё для сацыяльнай рэабілітацыі, якая абавязкова дасць станоўчы эфект, — упэўнена на ўсе 100% намеснік дырэктара цэнтра Таісія Зенава. — Эрганамічная мэбля цалкам бяспечная для нашых выхаванцаў. Вось гэты стол зроблены на заказ. Ён можа трансфармавацца пад індывідуальныя і групавыя заняткі. Адпачыць можна на адной з канапаў — з механічным або электрычным рэгуляваннем, або на мягкім ложку. А вось такі пад’ёмнік без асаблівых цяжкасцей дапаможа спецыялісту перакласці кліента з каляскі на канапу.

Усё прадугледжана

Кацярына зачаравана глядзіць на мяне, адначасова гойдаючыся на гамаку з артапедычнай сценкай. Шматлікія бескаркасныя крэслы і пуфікі дазваляюць маладым людзям прымаць камфортнае для іх палажэнне. Для тых, хто не гаворыць, прадугледжаны эргатэрапеўтычныя панэлі і пясочная тэрапія. Так яны з дапамогай альтэрнатыўнай камунікацыі развіваюць свае сэнсарныя функцыі.

Дзіцячы гарадок на тэрыторыі парку Дружбы народаў

Адначасова ў аддзяленні можа знаходзіцца да 15 чалавек. З імі працуюць два спецыялісты па сацыяльнай рабоце, два кіраўнікі гурткоў і малодшая медыцынская сястра. Сацыяльныя працаўнікі складаюць індывідуальны план развіцця кожнага з навучэнцаў. На гуртках маладыя людзі лепяць, будуюць фігуркі з пяску, малююць. А вось у абавязкі медсястры ўваходзяць санітарныя працэдуры і кармленне.

Дарэчы, усе памяшканні, улічваючы санвузел і душавую кабіну, пазбаўлены парогаў. Гэта дапамагае безбар’ерна перамяшчацца па тэрыторыі аддзялення. У антыстрэсавым пакоі можна з лёгкасцю супакоіцца за кошт люстранога шара ці б’ючы па мяккіх сценах. Выдатна расслабляе і басейн з пластмасавых шарыкаў, якія пастаянна мяняюць колер.

Можна быць упэўненым, у настолькі функцыянальным цэнтры чалавек з інваліднасцю не толькі захавае вопыт, атрыманы раней, але і прымножыць яго. А бацькі у сваю чаргу здолеюць паўнавартасна займацца прафесійнай дзейнасцю. Яшчэ адзін неацэнны плюс незвычайнай установы: яны бясплатныя.

veronulas@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter