Сцяжынка малога паэта

Дзевяцiгадовы хлопчык з сельскай школы выдаў другi зборнiк вершаў

Вадзiм Сантаровiч з вёскi Юцкi Дзяржынскага раёна свой першы верш напiсаў у восем гадоў — па заданнi першай настаўнiцы Валянцiны Герман. У трэцiм класе таленавiты хлопчык ужо трымаў у руках надрукаваны варыянт сваiх першых твораў. Тэмы, якiя хвалююць дзевяцiгадовага паэта, — родная зямля, матуля, Радзiма, школа. Вучань чацвёртага класа Дзямiдавiцкай сярэдняй школы на Каляды пабываў на “прэзiдэнцкай” ёлцы i адразу ж адгукнуўся на гэта новым вершам, якi надрукаваны ў зборнiку. Хлопчык з не па гадах сур’ёзным поглядам марыць стаць паэтам або рэдактарам дзiцячага часопicа, каб радаваць дзяцей цiкавымi выданнямi. Поспехаў табе, будучы калега!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter