В Могилеве волонтеры превращают обычные дворики в арт-объекты

Сцены ўвайшлі ў вобраз

Як вядома, за адчуваннем прыгожага трэба ісці ў галерэю, за эмоцыямі — у тэатр, а за асалодай ад архі­тэктуры — у гістарычныя цэнтры гарадоў. Двары ў якасці культурных аб’ектаў па-за такой канкурэнцыяй: для насельнікаў і ўлады галоўнае, каб яны былі акуратнымі і зручнымі для дарослых і дзяцей. Актывісты Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Магілёва мяняюць звыклыя стэрэатыпы і ператвараюць звычайныя дворыкі ў арт-аб’екты. 

Першы ў Магілёве арт-двор задае настрой і сёння.

Дзякуючы намаганням гэтай грамадскай арганізацыі яркімі фарбамі расквечаны сцены дамоў і гаспадарчых будынкаў па вуліцы Ціміразеўскай. А некалькі дзён таму мастакі ўзяліся за пэндзлі, каб змяніць выгляд аднаго з двароў па вуліцы Дзяржынскага. Лідар цэнтра Юрый Стукалаў адзначыў, што адрас абраны невыпадкова:

Самы складаны ўчастак работы — тарэц шасціпавярховага дома — афармляе вядомы ў нашай краіне майстар стрыт­арта Яўген Сасюра. 

— Пра гэты праект мы расказалі ў сацсетках. І прапанавалі землякам прыняць удзел у галасаванні — дзе менавіта патрэбны такія перамены? Разам з прадстаўнікамі Ленінскага ЖРЭУ і Магілёўскага гарвыканкама ацанілі магчы­масць двароў-прэтэндэнтаў, а на канчатковы вынік зноў жа мог паўплываць голас кожнага з гараджан. 

Юрый Стукалаў: «Мы развіваем ініцыятыву ў землякоў».

Каця Красавік — студэнтка, і сваю карціну на фасадзе цепла­пункта піша ў вольны ад вучобы час. Эскіз будучага «пано» дзяўчына таксама стварала сама. Працуе, прызналася, не за грошы, а для душы — каб унесці асабісты штрых у пазітыўны настрой гараджан. Такі пункт гледжання раздзяляе і Антон Дземідзенка, які падкрэсліў: яго філасофія — быць максімальна карысным людзям. Пад пэндзлем аўтара ля пад’ездаў дома з’явілася некалькі чорных катоў. Адзін адпачывае на казачным месяцы, другі спрабуе зазірнуць у акно падвала. Побач намаляваныя ступені пажарнай лесвіцы — дзякуючы намаганням майстра яна цяпер даходзіць да асфальту.

Намаганні актывістаў не застаюцца незаўважанымі, а задумкі знаходзяць усё новых і новых прыхільнікаў.

Усяго за пэндзлі ўзяліся дзе­вяць мастакоў, сярод якіх ёсць не толькі магіляўчане, а і дызайнеры-авангардысты з іншых гарадоў. Самы складаны і вялікі ўчастак работы — тарэц шасціпавярховага дома. Яго афармляе вядомы ў нашай краіне майстар стрыт-арта мінчанін Яўген Сасюра. У актыве мастака мноства малюн­каў на сценах дамоў самых розных беларускіх гарадоў. Пад­час стварэння першага арт-стрытдворыка Яўген пакінуў свой след і ў Магілёве. Карціны аўтар піша на вышыні (пад’ёмным кранам, дарэчы, валанцёраў забяспечылі мясцовыя камунальнікі). І лічыць, што сцяна — выдатнае месца для самавыяўлення. 

На сцяне з’явіўся казачны кот.

Рознакаляровыя двары — да­лёка не адзіны праект цэнтра. 

На яго рахунку правядзенне гарадскіх фэстаў і пікнікоў, майстар-класы па павышэнні сацыяльнай самасвядомасці і камунальнай культуры — усіх пачынанняў проста не пералічыць. Юрый Стукалаў не хавае: галоўная мэта ў тым, каб людзі самі пра­яўлялі ініцыятыву, вучыліся з карысцю і цікава праводзіць вольны час і проста рабілі ўласнае жыццё больш яркім і насычаным. Намаганні актывістаў не застаюцца незаўважанымі, а задумкі знаходзяць усё новых і новых прыхільнікаў. І разам яны робяць новыя крокі да таго, каб іх малая радзіма стала яшчэ больш прыгожай.
За пэндзлі ўзяліся дзевяць мастакоў, сярод якіх ёсць не толькі магіляўчане, а і дызайнеры-авангардысты з іншых гарадоў. 
  За пэндзлі ўзяліся дзевяць мастакоў, сярод якіх ёсць не толькі магіляўчане, а і дызайнеры-авангардысты з іншых гарадоў.

markova@sb.by

Фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter