Блюда из свекольной ботвы давно полюбились белорусам

Страва з даўняй гісторыяй

Несумненна, бульба ў беларусаў — каралева стала. Нездарма ж нас сталі называць бульбашамі. Але ж у часы ВКЛ за нашымі продкамі замацавалася іншая мянушка — бацвіннікі, таму што яны вельмі любілі стравы з бурачнага бацвіння. Елі іх і бедныя, і багатыя людзі. Праўда, гатавалі бацвінне па-рознаму.
Фото  pixabay.com
 

У сялянскіх сем’ях гэта быў гарачы або халодны суп, посны ці з дабаўленнем сала альбо мяса, калі яно было. Гатавалі яго як на вадзе, так і на квасе або кіслай заквасцы. А на стале ў багатых дамах гэта была страва з асаблівым рытуалам трапезы, піша эксперт беларускай і славянскай кухні, гісторык кулінарыі, аўтар кніг Алена Мікульчык. Тут бацвінне падавалі ў трох талерках. У першай быў уласна суп з бурачнага бацвіння, прычым абавязкова халодны. У другой — лёд. А ў трэцяй — адварная чырвоная рыба. Побач з талеркамі на стол клаліся дзве лыжкі і адзін відэлец. Адной лыжкай трэба было есці бацвінне, другой — падкладаць лёд, відэльцам адломлівалі кавалачак рыбы.

Бацвінне лічыцца летняй стравай. Але нашы продкі налаўчыліся гатаваць яго і зімой, прычым без усялякіх маразільнікаў. Яны з лета нарыхтоўвалі маладое лісце і сцёблы буракоў пры дапамозе марынавання, квашання і засолкі.

Вось адзін з самых простых рэцэптаў бацвіння на квасе. З інгрэдыентаў патрэбны пучок бурачнага бацвіння, некалькі свежых агуркоў, зялёная цыбуля, кроп, соль, цукар, вада і тры літры хлебнага квасу. Неабходна адварыць бацвінне ў падсоленай вадзе на працягу 15 хвілін, затым зліць ваду, бацвінне астудзіць і дробна нарэзаць. Змяшаць яго з нарэзанымі агуркамі і апусціць у квас, дадаць цукар, соль, зеляніну. Падаваць халодным.

funclip.tv

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter