Лепшымі турыстычнымі сталіцамі арабскага свету ў 2016-м і ў 2017 гадах адпаведна былі абраныя ліванскі горад Біблас і саудаўскі Абха

Стратэгія

Усяго пару дзён застаецца да каляндарнага лета, а значыць, і да пачатку актыўнай фазы сезона адпачынкаў
Усяго пару дзён застаецца да каляндарнага лета, а значыць, і да пачатку актыўнай фазы сезона адпачынкаў. Папярэдне лепшымі турыстычнымі сталіцамі арабскага свету ў 2016-м і ў 2017 гадах адпаведна былі абраныя ліванскі горад Біблас і ўпершыню саудаўскі Абха, які па-іншаму называюць “Каралеўствам гор і радзімай і домам мары”. 


Куды ж пакажа сёлета компас падарожніка? З-за існуючых на планеце гарачых кропак і “эпідэміяла-гічных тэрыторый” МЗС рэкамендуе беларусам адмовіцца ад наведвання асобных рэгіёнаў Афрыкі, Азіі, Блізкага і Сярэдняга Усходу. Сярод краін — Афганістан, Бурундзі, ЦАР, Чад, Ірак, Лівія, Малі, Нігер, Непал, Самалі, Судан і Паўднёвы Судан, Сірыя, Емен. 


Эканамічная і ваенна-палітычная магутнасць Паднябеснай з цягам часу стала ўзрастае: урад КНР абнародаваў Белую кнігу “Аб ваеннай стратэгіі Кітая”, дзе выкладзены асноўныя прынцыпы знешняй і ваеннай палітыкі. Ключавы трэнд ваеннай дактрыны — “актыўная абарона”.


Некалькі слоў пра Украіну. Кіеўскія ўлады з-за канфлікту ў Данбасе не кантралююць 409 кіламетраў мяжы з Расіяй, аб гэтым неаднаразова заяўлялася афіцыйнымі асобамі. Летась Украіна пачала “адгароджвацца” ад краіны-суседкі абароннымі збудаваннямі (праект “Сцяна”). На дзяржаўнай мяжы на працягу амаль двух тысяч кіламетраў узнікнуць супрацьтанкавыя равы і назіральныя вышкі. Цяпер у адказ у Растоўскай вобласці ўмацавана расійска-ўкраінская мяжа: узведзена больш за 40 кіламетраў агароджы, прарыта каля 100 кіламетраў равоў...


Між тым, згодна з указам Пятра Парашэнкі, аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны лягло за аснову стратэгіі нацыянальнай бяспекі краіны. Галоўныя мэты, замацаваныя гэтым дакументам: інтэграцыя ў Еўрасаюз і стварэнне ўмоў для ўступлення ў НАТА.


Усё гэта адбывалася на мінулым тыдні. А вас, шаноўныя чытачы, цікавіць, што будзе бліжэйшымі днямі? Вось што мне вядома...


Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы 2—4 чэрвеня наведае нашу краіну. Візіт кіраўніка вялікай дзяржавы дазволіць выйсці на яшчэ больш высокі ўзровень беларускаіндыйскіх узаемаадносін.
31 мая на шлюзе Дамброўка святам народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў” адкрыецца летні турыстычны сезон.


Вось такія навіны. Сустрэнемся...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter