Минск
+18 oC
USD: 2.04
EUR: 2.26

Уже 76 городов: как в эти выходные водителей будут стимулировать отказаться от поездок на личном авто

Стоп, машына!

З 16 па 22 верасня ў краіне пройдзе чацвёрты Еўрапейскі тыдзень мабільнасці. Традыцыйна кожны год выбіраюць галоўную тэму гэтай міжнароднай кампаніі. Сёлета асаблі-вую ўвагу звярнулі на развіццё веласіпеднага і пешаходнага руху ў горадзе. Дэвіз кампаніі заклікае: «Ідзі з намі!» Завершыць Еўрапейскі тыдзень мабільнасці гарадская экалагічная акцыя «Дзень без аўтамабіля».



­ Для нашай краіны пытанне зніжэння колькасці аўтамабільнага транспарту на дарогах актуальнае. Амаль 63 працэнты выкідаў рэчываў, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе, — гэта  прадукты аўтатранспарту. У сталіцы лічба дасягае 88 працэнтаў, ­­ адзначае важнасць мерапрыемстваў кансультант упраўлення рэгулявання ўздзеяння на атмасфернае паветра, змены клімату і экспертызы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аксана Ючковіч.


У гэтым годзе для ўдзелу ў Еўрапейскім тыдні мабільнасці зарэгістраваліся 76 беларускіх гарадоў – гэта рэкордная колькасць. Дарэчы, наша краіна займае дзявятае месца сярод пяцідзесяці па колькасці гарадоў-удзельнікаў. Традыцыйна ў «Дзень без аўтамабіля», які пройдзе 22 верасня, вадзіцелі змогуць бясплатна ездзіць у грамадскім транспарце пры прад’яўленні дакумента аб рэгістрацыі транспартнага сродку і вадзіцельскага пасведчання. Акрамя гэтага, у Рэчыцы вадзіцеляў чакае цікавая навінка — бясплатны білет у эколага-біялагічны музей.

Вядомая мінчанам акцыя «На работу на веласіпедзе» пройдзе 20 верасня. Раніцай, з 7.00 да 10.30, у шасці пунктах горада валанцёры будуць раздаваць веласіпедыстам бананы і інфармацыйныя лістоўкі. Так, атрымаць у падарунак экзатычны фрукт можна будзе каля стэлы «Мінск — горад-герой», на ўваходзе ў батанічны сад, насупраць дома № 85 па праспекце Пушкіна, каля «Мінск-Арэны», Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра і ўнівермага «Беларусь».

— У мінулым годзе за дзве гадзіны валанцёры раздалі каля 1500 фруктаў і батончыкаў, — узгадала леташнюю акцыю PR-спецыяліст ГА «Мінскае веласіпеднае таварыства» Дар’я Каско.



Кульмінацыяй Еўрапейскага тыдня мабільнасці стане «Дзень без аўтамабіля». У Мінску святкаванне пройдзе 22 верасня на вуліцы Кастрычніцкай з 14.00 да 21.00. Тут будуць працаваць фотазоны, выстаўкі, адбудзецца канцэрт. Яркім завяршэннем вечара стане заезд веласіпедыстаў на ўпрыгожаных двухколавіках. Арганізатары нагадваюць: чым ярчэй будзе выглядаць веласіпед, тым лепш. Удзельнікі праедуць па маршруце Кастрычніцкая – Трасцянецкая – Аранская – Свярдлова — Незалежнасці і фінішуюць на плошчы Якуба Коласа. Дарэчы, да веласіпедыстаў запрашаюць далучыцца і ўладальнікаў самакатаў, сігвэяў і іншых экалагічных сродкаў транспарту.
Традыцыйна ў «Дзень без аўтамабіля», які пройдзе 22 верасня, вадзіцелі змогуць бясплатна ездзіць у грамадскім транспарце пры прад’яўленні дакумента аб рэгістрацыі транспартнага сродку і вадзіцельскага пасведчання. Акрамя гэтага, у Рэчыцы ўвядуць цікавую навінку – вадзіцелям прапануюць бясплатны білет у эколага-біялагічны музей
tychko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Фото: Александр КУШНЕР , Алексей СТОЛЯРОВ
Загрузка...