Осенью зрителей ждет сезон кинофестивалей

Стоп, кадр

Першай буйной кінападзеяй пасля крызісу, выкліканага пандэміяй ка­ро­навіруса, стане Венецыянскі фестываль. Ён пройдзе з 2 па 12 верасня. За «Залатога льва» пазмагаюцца 18 фільмаў з розных краін. Не паспеюць падвесці вынікі Венецыянскага фестывалю, а ў Расіі ўжо пачнецца «Кінатаўр». Ён адбудзецца ў Сочы з 11 па 18 верасня. Форум павінен быў прайсці яшчэ ў ліпені, але дату прыйшлося перанесці ў сувязі з каранціннымі мерамі. Адкрые яго анімацыйная стужка Андрэя Хржаноўскага «Нос, ці Змова не такіх», у асно­ву якой лягла опера «Нос» па матывах аповесці Мікалая Гогаля. А закрые «Кіна­таўр» фільм «Дарагія таварышы!» Андрэя Канчалоўскага з Юліей Высоцкай у галоўнай ролі, які расказвае пра расстрэл дэманстрацыі ў Новачаркаску ў 1962 годзе. У конкурснай праграме прымуць удзел 13 карцін. Сярод іх — «Кітабой» Філіпа Юр’ева, «Доктар Ліза» Аксаны Карас, «Умяшанне» Ксеніі Зуевай і іншыя.


Чакае вялікае кінасвята і нашу краіну. Нядаўна стала вядома, штогадовы кінафестываль «Лістапад» адбудзецца з 6 па 13 лістапада. Арганізатары вераць, што змогуць правесці форум афлайн — з паказамі кіно на вялікім экране, лекцыямі, сустрэчамі, жывой гутаркай паміж прафесіяналамі і аматарамі кіно. Пры гэтым, адзначаецца, сустрэчы з гледачамі будуць праходзіць з улікам усіх мер бяспекі. Праграма фестывалю стане вядома пазней.

mila@sb.by

Фото БЕЛТА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter