Сто наваселляў? Рэальна

За мiнулы год мясцовая ўлада Бешанковiцкага раёна трымала на асаблiва пiльным кантролi праграму жыллёвага будаўнiцтва. У вынiку ўведзена ў эксплуатацыю з усiх крынiц фiнансавання 9707 квадратных метраў агульнай плошчы жылля. У тым лiку ў сельскай мясцовасцi з’явiлiся 92 дамы i забудовы катэджнага тыпу. Дасягнуты тэмп бешанковiцкiя дойлiды мяркуюць захаваць i сёлета. Каб пад новы год у вёсках адбылося не менш сотнi наваселляў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter