Статус абавязвае

СЁННЯ ў Навагрудку пачнуцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 500-годдзю атрымання горадам Магдэбургскага права. Яны працягнуцца да 10 верасня. Пачатак, як водзіцца, настроіць гасцей і гаспадароў свята на сур’ёзны лад: у цэнтральнай раённай бібліятэцы пачнецца навуковая канферэнцыя «Чалавек і ўлада», удзел у якой возьмуць знакамітыя беларускія навукоўцы-гісторыкі, супрацоўнікі музейных устаноў рэспублікі, краязнаўцы, вучоныя з Польшчы і Германіі. Другі дзень будзе больш яркі, разлічаны на масавасць: з ранку 10 верасня распачнецца знамянальная для горада падзея — адкрыццё памятнага знака, прысвечанага 500-годдзю атрымання Навагрудкам Магдэбургскага права. Пачатак — 11 гадзін на пляцоўцы каля райвыканкама.

Навагрудак сёння заззяе фарбамі сярэднявечнай вольнасці.

У 12 гадзін запросяць святочныя акцыі на плошчы Леніна. З 12.40 да 20 гадзін можна будзе паслухаць выступленні калектываў Гродзенскай абласной філармоніі, самадзейных артыстаў калектываў Навагрудчыны і іншых раёнаў Гродзеншчыны.

На Малым замку з 10 гадзін будуць радаваць навагрудчан і гасцей горада выставы рамеснікаў і народных умельцаў, падворкі. На пляцоўцы каля помніка Адаму Міцкевічу ў 17 гадзін распачнуцца выступленні камерных калектываў.

Самых маленькіх гледачоў з 10 да 16 гадзін у гарадскім парку чакаюць сюрпрызы. Тут будуць ладзіцца атракцыёны, гульні, адбудзецца дзіцячая канцэртна-забаўляльная праграма. А з 18 да 21 гадзіны пройдзе канцэртна-забаўляльная праграма для моладзі.

У 21 гадзіну на плошчы Леніна выступіць заслужаны калектыў — Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Фінберга.

Кульмінацыя свята — яскравы феерверк.

Непаўторную атмасферу старажытнага горада вы адчуеце, наведаўшы выставу старых фотаздымкаў «Ваяводскі Навагрудак», якая з’явіцца ў Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

Што гэта за прывілея — Магдэбургскае права?

Атрыманне горадам Магдэбургскага права вылучала яго з мясцовай феадальна-адміністрацыйнай сістэмы, падпарадкоўваючы вялікаму князю. Статус ягоных жыхароў істотна павышаўся: яны рабіліся вольнымі, набывалі права на зямельную ўласнасць, вызваляліся амаль ад усіх феадальных павіннасцяў, якія неслі дагэтуль разам з сялянамі воласці, ад суда і ўлады дзяржаўных службовых асобаў. Дазвалялася будаваць у горадзе ратушу, мець крамы, мануфактуры, загадваць вагамі і мерамі, будаваць млыны, лазні і г. д. Прадугледжваліся і пэўныя гандлёвыя ільготы. Магдэбургскае права мелі каля 60 гарадоў і мястэчак Беларусі.

Тады, у пачатку XVI стагоддзя, Навагрудак лічыўся адным з асноўных гарадоў у Вялікім Княстве Літоўскім, з 1507 года стаў ваяводскім цэнтрам з добра развітымі рамёствамі.

Вікторыя КОРШУК

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter