Старыя на новыя

У БДЭУ праходзіць выстава «Грашовая рэформа 1947 года»

У БДЭУ праходзіць выстава «Грашовая рэформа 1947 года».

У снежні гэтага года споўнілася 65 гадоў з таго часу, як у СССР правялі грашовую рэформу. Яна была адной з найважнейшых мер па ліквідацыі наступстваў Вялікай Айчыннай вайны ў галіне грашовага абароту. У сувязі з гэтай датай у БДЭУ прэзентуюць выставу дакументаў «Грашовая рэформа 1947 года».

— Выстава адкрыецца 11 снежня ў адзінаццаць гадзін раніцы, — расказвае арганізатар выставы Грыгорый Жалнеркевіч. — Тут можна будзе даведацца, як рыхтавалі і праводзілі грашовую рэформу 1947 года.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены банкноты 1938 года, якія існавалі да рэформы, і новыя, паслярэформеннага часу — яны замянілі харчовыя карткі і аблігацыі дзяржаўнага займу. Дарэчы, за гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі як Беларусі, так і Расіі з’явілася многа фальшывых грошай, таму рэформа была патрэбна для аздараўлення эканомікі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter