Старты «Брагiнскай дзясяткi»

У Брагiне прайшоў мiжнародны легкаатлетычны забег «Брагiнская дзясятка»

У адным з найбольш пацярпелых ад чарнобыльскай трагедыi куточкаў Гомельшчыны — гарадскiм пасёлку Брагiн мiнулая нядзеля была адзначана масавымi афiцыйнымi i спартыўнымi мерапрыемствамi. Асноўнае з iх – мiжнародны легкаатлетычны забег «Брагiнская дзясятка», прымеркаваны да 25-й гадавiны катастрофы на ЧАЭС.

У iм прымалi ўдзел каля 300 спартсменаў i аматараў бегу з палескага райцэнтра, Салiгорска, Бабруйска i iншых гарадоў Беларусi, украiнскiх Чарнiгава i Славуцiча, а таксама члены спартыўнага клуба з нямецкага горада Пiрна.

– Спаборнiцтвы аб’ядналi людзей розных узростаў: на дзесяцiкiламетровай дыстанцыi стартавалi разам i дзевяцiгадовыя школьнiкi, i старэйшая ўдзельнiца забегу – аматар спартыўнага бегу з украiнскага горада Жоўтыя Воды Уладзiлена Кокiна, якой споўнiлася 84 гады, – паведамiў «Р» начальнiк аддзела фiзiчнай культуры, спорту i турызму Брагiнскага райвыканкама Сяргей Алеўскi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter