Старт без змяненняў

Змяненняў у тэрмінах уступнай кампаніі гэтага года не чакаецца

Ніякіх змяненняў у тэрмінах уступнай кампаніі гэтага года не чакаецца. Запісацца на цэнтралізаванае тэсціраванне можна з 2 мая па 1 чэрвеня ўключна. Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні па вучэбных прадметах у рэзервовы дзень — з 27 чэрвеня па 1 ліпеня.

Па сталай традыцыі першым іспытам ЦТ, які пройдзе 14 чэрвеня, будзе беларуская мова. 15 чэрвеня абітурыенты здадуць рускую мову, 17 чэрвеня — грамадазнаўства, 19 чэрвеня — біялогію, 20 чэрвеня — матэматыку, 22 чэрвеня — гісторыю Беларусі, 23 чэрвеня — хімію, 24 чэрвеня — фізіку, 25 чэрвеня — сусветную гісторыю найноўшага часу, 27 чэрвеня — замежныя мовы, 28 чэрвеня — геаграфію. Рэзервовым днём вызначана 5 ліпеня (субота). Усе іспыты, як звычайна, будуць пачынацца ў 11.00.

Няма змяненняў і ў дачыненні да ніжняга парогавага бала ЦТ. Пастановай Міністэрства адукацыі ад 10 красавіка 2014 г. № 34 вызначана, што нездавальняючымі баламі з’яўляюцца ад 0 да 9 балаў (уключна) — па рускай і беларускай мовах; ад 0 да 14 балаў (уключна) — па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі; ад 0 да 19 балаў (уключна) — па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі найноўшага часу, грамадазнаўству, геаграфіі, замежных мовах.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter