Старинный обряд «гукання» весны возрождают на Гродненщине

Здаўна ў нашай краіне бытуе павер’е, што на Благавешчанне прылятаюць буслы, якія прыносяць на сваіх крылах вясну. Спрадвеку напярэдадні свята моладзь збіралася за ваколіцай паселішча і пачынала гукаць вясну, расказвае вядучы метадыст Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Наталля РАМАНОВІЧ. Спяваюць абрадавыя веснавыя песні, танцуюць. “Дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць”, — сцвярджалі нашы продкi, а вясна ім, як правіла, адклікаецца першым громам, цёплымі навальніцамі, пасля якіх у прыродзе ўсё хутка абуджаецца да жыцця.


Заўтра ў 12 гадзін ў парку старажытнай вёскі Жытомля, што ў Гродзенскім раёне, народны тэатр народнай песні «Матуліна песня» Жытамлянскага дома фальклору, народны фальклорны гурт «Жывіца» Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці, і усе госці свята традыцыйнымі веснавымі песнямі пачнуць клікаць вясну.


Гэта адно з самых музычных народных свят. Асаблівасць песень-вяснянак у тым, што кожны куплет заканчваецца падоўжаным гукам «гу-у-у-у-у». Падчас прадстаўлення Зіма саступае месца Вясне. Удзельнікі і гледачы абавязкова павяжуць на дрэўцы шматлікія стракатыя стужкі — маленькія сімвалы ярка квітнеючай вясны, будуць падкідваць на ручніках печыва ў выглядзе птушак -- «жавароначкаў», імітуючы іх прылёт, кідаць каменьчыкі хто вышэй, каб спраўдзіліся чаканні. Госці свята займуцца вырабам новенькіх рознакаляровых шпакоўняў, каб потым развесіць іх у парку і чакаць птушыных навасёлаў. Абрад вядучыя фальклорныя калектывы адрадзілі тры гады таму.





Фота Наталлі Рамановіч

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter