В Беларуси продолжается поиск талантливых танцоров, вокалистов, музыкантов и актеров

Стань знакамітым

Прадзюсарскі цэнтр «Талант Групп» і Палац культуры МАЗ запрашаюць адораных беларусаў ва ўзросце 3+ прыняць удзел у I Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе мастацтваў «Я — талент», які пройдзе 17—19 мая. Паспрабаваць свае сілы можна ў сямі намінацыях: вакальнае мастацтва, мастацтва танца, інструментальнае мастацтва, арыгінальны жанр, тэатр моды, тэатральнае мастацтва, Miss and Mister Models Star. Заяўкі прымаюцца да 1 мая.

careerxperts.ru

Ацэньваць адораных канкурсантаў будзе аўтарытэтнае журы, у якое ўвойдуць спецыялісты ў сферы харэаграфіі, вакалу, тэатральнага мастацтва і гэтак далей. Сярод запрошаных экспертаў, да прыкладу, мастацкі кіраўнік народнага калектыву цыганскага тэатра Gipsy Band Дзмітрый Валасюк, дызайнер Людміла Лабкова, дырыжор сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі Юрый Караваеў, прадзюсар гурта «Лас Вегас» Яна Станкевіч і многія іншыя.

Пераможцаў конкурсу чакаюць каштоўныя творчыя прызы ў выглядзе аўтарскай песні, здымак кліпа, магчымасці выступіць у дуэце з вядомым артыстам і гэтак далей. Уладальніка Гран-пры чакае выступленне з пераможным нумарам у «Чыжоўцы-Арэне» на канцэрце ў гонар 75-годдзя МАЗа.

Арганізатары конкурсу «Я — талент» упэўнены, што гэта спаборніцтва дапаможа адкрыць новыя імёны, увасобіць творчыя ідэі маладых артыстаў у жыццё, паспрыяе абмену вопытам паміж калектывамі і іх кіраўнікамі, папулярызацыі сучасных і народных песень і танцаў, самарэалізацыі здольных беларусаў.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter