Стало известно, сколько экспонатов хранится в Музее истории белорусской литературы

Прэс-канферэнцыя на тэму «Сучасны музей як сродак захавання памяці і эфектыўны інструмент камунікацыі» з удзелам дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіла Рыбакова і загадчыкаў філіялаў музея прайшла ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

— Сучасны музей не толькі папулярызуе беларускую культуру, але і збірае каштоўныя экспанаты. Сёння ў фондах музея захоўваецца 109 тысяч адзінак музейных экспанатаў, з іх каля 90 тысяч — непасрэдна музейныя прадметы, а 19 тысяч —навукова-метадычныя матэрыялы, з якімі працуюць даследчыкі беларускай літаратуры, — адзначыў Міхаіл Рыбакоў.

Па яго словах, акрамя гэгата музей займаецца арганізацыяй пастаянных і часовых выстаў, працай па пошуку і вяртанню айчыннай літаратурнай спадчыны ў Беларусь.

— Так, дзякуючы супрацы з фондам Марыны-Магдаліны Радзівіл атрымалася вярнуць на беларускую зямлю прах пісьменніка Змітрака Бядулі, — падкрэсліў дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

На прэс-канферэнцыі таксама закранулі ролю сучасных музеяў як сродку камунікацыі і папулярызатара творчасці беларускіх класікаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter