Стагоддзе Станюты

Вечар памяці народнай артысткі СССР Стэфаніі Станюты, якой споўнілася б сто гадоў, адбудзецца ў яе родным Купалаўскім тэатры 24 мая. У праграме — відэафільмы аб яе жыцці і творчасці, фрагменты са спектакляў і кінафільмаў, якія будуць перамяжоўвацца фотахронікай і суправаджацца жывым гукам. Аб жаданні ўдзельнічаць у мерапрыемстве ўжо заявілі творчы калектыў “Чысты голас”, фолк-групы “Купа-лінка” і “Госціца”, інструментальны ансамбль “Сімфаніета”. Успамінамі пра Стэфанію Міхайлаўну са сцэны падзеляцца вядучыя артысты Купалаўскага тэатра Віктар Манаеў, Ігар Дзянісаў, Георгій Маляўскі і іншыя. У гэты ж дзень у тэатры будзе працаваць фотавыстава, прысвечаная юбілею актрысы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter