«Стабільны варыянт невяртання пухліны – пяць гадоў…»

У СЯЛЯНСКАЙ сям’і Кахнюкоў з пінскай вёскі Кончыцы ніколі не было ўрачоў. Спрадвеку на зямлі гаравалі. Трох сыноў прывучаў да вясковай працы і Ціхан Фёдаравіч, але ў думках марыў, каб вывучыліся і крыху лягчэй зажылі. Цяжка было гаспадыні Феадосіі Фамінічне адной упраўляцца з жаночымі клопатамі па гаспадарцы і калгасную норму выконваць, нягледзячы на хворае сэрца. Менавіта хвароба маці і падштурхнула Віктара да выбару прафесіі. Ды і далёка ад дому не трэба было ехаць. Пасля васьмігодкі паступіў у Пінскае медвучылішча, якое закончыў з адзнакай. Адслужыў, як належыць, у Савецкай Арміі і працягнуў вучобу ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. І ўжо больш за трыццаць гадоў Віктар КАХНЮК аперыруе ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава. Пяць гадоў таму стаў намеснікам (па хірургіі) дырэктара гэтай вядучай медыцынскай установы Беларусі. Абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі. Аўтар і сааўтар чатырох манаграфій, амаль двухсот навуковых прац і больш за дзесяць патэнтаў Беларусі і Расіі. Выдатнік аховы здароўя Беларусі.

Кожны, каго лёс зводзіць з намеснікам дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Віктарам Кахнюком, спадзяецца на яго, як на Бога

У СЯЛЯНСКАЙ сям’і Кахнюкоў з пінскай вёскі Кончыцы ніколі не было ўрачоў. Спрадвеку на зямлі гаравалі. Трох сыноў прывучаў да вясковай працы і Ціхан Фёдаравіч, але ў думках марыў, каб вывучыліся і крыху лягчэй зажылі. Цяжка было гаспадыні Феадосіі Фамінічне адной упраўляцца з жаночымі клопатамі па гаспадарцы і калгасную норму выконваць, нягледзячы на хворае сэрца. Менавіта хвароба маці і падштурхнула Віктара да выбару прафесіі. Ды і далёка ад дому не трэба было ехаць. Пасля васьмігодкі паступіў у Пінскае медвучылішча, якое закончыў з адзнакай. Адслужыў, як належыць, у Савецкай Арміі і працягнуў вучобу ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. І ўжо больш за трыццаць гадоў Віктар КАХНЮК аперыруе ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава. Пяць гадоў таму стаў намеснікам (па хірургіі) дырэктара гэтай вядучай медыцынскай установы Беларусі. Абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі. Аўтар і сааўтар чатырох манаграфій, амаль двухсот навуковых прац і больш за дзесяць патэнтаў Беларусі і Расіі. Выдатнік аховы здароўя Беларусі.

— Віктар Ціханавіч, у свеце няма панацэі ад рака. Чалавецтва залатым помнікам увекавечыць таго, каму ўдасца вынайсці гаючыя лекі. Вы ўсё сваё працоўнае жыццё аддалі выратаванню людзей ад «чу- мы» нашага часу. Як лічыце, ці не спадчынная гэта хвароба?

— Анкалогію нельга ўнаследаваць. Але бываюць выпадкі, што пры асобных відах рака ў некалькі разоў павышаецца схільнасць да захворвання блізкіх родзі- чаў, чым у асоб, чые родныя не хварэлі на рак, асабліва бацькі, дзяды. Самыя розныя фактары ўздзейнічаюць на з’яўленне ракавых клетак.

— Існуе думка, што анкалогія з’яўляецца ў выніку трох фактараў — стрэсаў, дрэннага наваколля і як пакаранне ад Бога.

— Пакаранне ад Бога я не лічу прычынай. Стрэс, безумоўна, значна правакуе хваробу, таму што ў кожным арганізме ёсць пэўная колькасць ракавых клетак. Але ён стрымлівае іх развіццё, таму хвароба не праяўляецца. Пры стрэсе абаронныя сілы слабеюць, што прыводзіць да ўзнікнення пухліны.

Калі пацыент вылечыўся, магчыма вяртанне хваробы ў асноўным у першыя тры гады. Асабліва на другі і трэці год. А вось як ён перажыў гэты перыяд, то намнога ра- дзей узнікае верагоднасць вяртання хваробы на чац- вёрты і пяты гады. Стабільны варыянт невяртання хваробы — пасля пяці гадоў. Праўда, за тры дзесяцігоддзі працы я назіраў выпадкі, калі хвароба вярталася і праз 7—10 гадоў. Нават было што і праз 12. І калі такое здараецца, пацыент звычайна канстатуе, што ён перанёс моцны стрэс: аварыю на транспарце, дзе вельмі пацярпеў, ці страту блізкага чалавека. Менавіта нярвовае напружанне з’яўляецца штуршком да вяртання хваробы. У такіх выпадках актывізуюцца ракавыя клеткі, якія стрымлівала да пэўнага часу імунная сістэма.

— Мо гэта і ёсць тое самае Божае пакаранне, якое дае чалавеку магчымасць адпакутаваць і адужаць?

— Як атэіст, не магу пагадзіцца. Сярод нашых пацыентаў такія прыстойныя людзі, якія проста не маглі нашкодзіць! Атэістам я вырас у савецкі час, калі ў мед- інстытуце выкладалі атэізм, і я добрасумленна вывучыў яго. 

— І што, не бывае момантаў перад складанай аперацыяй, калі спадзяванне толькі на Бога?

— Не памятаю такога. Ні разу над гэтым не задумваўся. А вось калі сам аднойчы трапіў у складаную сітуацыю…

— Якую?

— У час адпачынку адправіўся з сябрамі на сі- бірскую раку Об парыбачыць. Уладкаваліся на жывапісным беразе і пачалі лавіць рыбу. Не ведалі, што там яна ў большасці пашкоджана захворваннямі. Прыгажосць мясцін нас пакарыла, пра небяспеку ніхто не падумаў. Пяцёра заўзятых рыбакоў хутка налавілі рыбы і зварылі юшку. Як было не прапусціць пад яе па чарцы-другой. Толькі я аказаўся непі- тушчым. Цудоўна правялі час, а раніцай мне стала дрэнна. Астатнія адчувалі сябе нармальна. Я адзін атруціўся юшкай. Ледзьве дабраўся да Мінска, дзе мяне аператыўна гаспіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне інфекцыйнай бальніцы. Сітуацыя стала крытычнай, і я адчуў страх смерці. Вось тады і звярнуўся да Бога.

— Як трывога, то да Бога...

— Так, тады да Бога. Гэта калі я небяспеку на сабе адчуў і кінуўся за паратункам. Адужаў. Больш такіх сур’ёзных выпадкаў у маім жыцці не было. Калі іду на аперацыю, упэўнены ў сваіх сілах, што спраўлюся. Хаця не выключаю, што ёсць нейкае ўздзеянне іншых сіл, але як матэрыяліст хацеў бы неяк гэта бачыць і адчуваць.

— З вашага кабінета віднеецца храм на тэрыторыі цэнтра...

— Нашым пацыентам ён, безумоўна, патрэбен для ачышчэння душы, для роздуму. А побач з храмам пачалася вялікая будоўля.

— Што там узводзіцца?

— Комплекс пазітронна-эмісіённай тамаграфіі. Такога медыцынскага цэнт- ра ў Беларусі яшчэ няма. Бу- дзе маленькая фабрыка па вытворчасці радыёізатопаў кароткажывучых, што ўжываюцца для ўвядзення ў арганізм пры камп’ютарнай тамаграфіі. Калі ў арганізме недзе прытаіліся ракавыя клеткі, яны назапашваюць радыёізатопы і свецяцца. На камп’ютарных тамаграмах акрэсліваецца карціна. Серыя камп’ютарных тамаграм — гэта тая дыягностыка, якой нашаму цэнтру не стае. Корпус плануецца адкрыць у 2015 годзе.

— Лічыцца, што кожны чалавек рана ці поз- на прыйдзе да свайго анкалагічнага захворвання, проста не ўсе дажываюць да гэтага. Ці так гэта?

— Абсалютная праўда. Увогуле анкалогія — гэта хвароба састарэлых людзей. Калі ў грамадстве колькасць іх большая, то і анкалагічных захворванняў звычайна больш. Гэта тычыцца і нашай краіны, дзе значная частка насельніцтва — пенсіянеры. Старэе нацыя, павялічваецца і колькасць хворых на рак.

— Віктар Ціханавіч, калі вы прыйшлі працаваць у анкалагічны цэнтр і зараз — статыстыка значна змянілася?

— Штогод колькасць анкалагічна хворых у Беларусі павялічваецца прыкладна на тысячу чалавек. Гэта сярэдні паказчык. Некалькі гадоў таму іх выяўлялася да сарака тысяч, потым 42 тысячы, а летась 43 тысячы і плюс-мінус нейкая колькасць. Тэндэнцыя росту ёсць.

— Калі Беларусь па- раўнаць з краінамі Еўропы, Расіяй, Укра- інай, то як яна па анкалагічных захворваннях выглядае?

— Ёсць сусветная тэндэнцыя росту. У некаторых еўрапейскіх краінах, дзе колькасць пажылых людзей даволі высокая, адпаведна і анказахворванняў выяўляецца больш, чым у нас. Іншая справа, што вынікі больш эфектыўнага лячэння зніжаюць там смяротнасць. Асабліва апошнія 3—5 гадоў.

— Якія захворванні ў вашым цэнтры больш паддаюцца лячэнню?

— У апошнія гады найлепшых вынікаў дабіваемся пры лячэнні рака скуры. Трэба сказаць, што колькасць яго расце. За апошні час павялічылася колькасць захворванняў на рак малочнай залозы, які і ў свеце з’яўляецца першай прычынай смерці жанчын. На другім месцы коларэктальны рак. Потым — жаночых палавых органаў. А што тычыцца мужчын, то, як і дваццаць, і дзесяць гадоў таму, найбольш захворванняў на рак лёгкага, асноўная прычына смерці з-за яго. Праўда, упершыню ў мужчын абагнаў рак лёгкага і выйшаў на першае месца рак прастаты.

— Якая статыстыка поўнага вылечвання анказахворванняў у Беларусі?

— Крыху больш за палову анкалагічных хворых у нашай краіне цалкам вылечваюцца. Эфектыўнасць лячэння ўзрасла, яшчэ нядаўна вылечвалася да сарака працэнтаў.

— А ці шмат захворванняў звязана з чарнобыльскай трагедыяй?

— Вучоныя прызнаюць, што толькі рак шчытападобнай залозы прама звязаны з чарнобыльскай трагедыяй. Што тычыцца іншых анкалагічных захворванняў, іх рост не звязваецца з аварыяй на ЧАЭС. Але варта адзначыць адмоўны ўплыў чарнобыльскай трагедыі на стан здароўя насельніцтва ўвогуле, асабліва найбольш пацярпелых рэгіёнаў.

— Калі ўжо медыцына бездапаможна, чалавек кідаецца да народных лекараў. Як вы да гэтага ставіцеся?

— За свой шматгадовы стаж працы ў цэнтры не памятаю ні адзінага выпадку вылечвання народнымі сродкамі. Зёлкі, розныя настоі з грыбоў і так далей карысныя кожнаму. Для іх ужывання не трэба і хварэць. Калі пацыент вылечыўся пасля хіміятэрапіі, прамянёвай тэрапіі і прымянення лекаў і потым пачынае ўжываць настоі лекавых зёлак, то гэта карысна, як і любому чалавеку. Напрыклад, грыб чага здымае некаторыя сімптомы, паляпшае апетыт, але ракавую клетку, нават адну, не здолее забіць.

— Віктар Ціханавіч, ці падзяляюцца анкалагічныя захворванні на гарадскія і вясковыя?

— Рэзка правясці нейкую лінію вельмі складана. Па логіцы, рак лёгкага павінен у гараджан сустракацца часцей, таму што там вышэйшая забруджанасць паветра і іншыя адмоўныя фактары. А на практыцы — наадварот. Можа, таму што гараджане часцей звяртаюцца да ўра- чоў, захворванне выяўляецца на ранняй стадыі, яны часцей прафілактычна аб- следуюцца. У горадзе большая даступнасць медыцыны. Калі ў паліклініцы няма вузкага спецыяліста, гара- джанін можа звярнуцца ў платныя медыцынскія цэнт- ры за кансультацыяй.

— Можна звяртацца і ў ваш цэнтр за платнымі паслугамі?

— У статуце цэнтра запісана, што наша асноўная задача — дыягностыка і лячэнне анкалагічных пацыентаў. Для гэтага ёсць выдатнае медыцынскае абсталяванне, працуюць высока- прафесійныя спецыялісты. Мы лечым хворых, што паступаюць па накіраваннях. Але платна любы жыхар рэспублікі можа абследавацца ў нас. Зацверджаны прэйскурант цэн, і адпаведна яму праводзяцца абследаванні і кансультацыі. Штодзённа мы прымаем да двухсот платных пацыентаў з Беларусі і да дваццаці — з краін СНД. Аказанне платных паслуг дае магчымасць зарабляць значныя сродкі, якія мы выкарыстоўваем на ўмацаванне матэрыяльна-тэх- нічнай базы і аплату спецыялістаў. Летась такім чынам зарабілі каля трох мільёнаў долараў.

— Аказанне платных паслуг не ўплывае на прыём планавых хворых?

— Ні ў якім разе! Дзякуючы такім паслугам ствараецца магчымасць матэрыяльна заахвочваць высокапрафе- сійных спецыялістаў, бо не сакрэт, што ёсць праблема ўцечкі кадраў за мяжу. Увогуле, заробкі медыцынскіх работнікаў Беларусі пакуль не на ўзроўні. У нашым цэнтры сярэдняя зарплата ўрачоў за мінулы студзень склала восем мільёнаў рублёў, сярэдніх медыцынскіх работнікаў — крыху больш за пяць мільёнаў. Дзякуючы пазабюджэтным сродкам па- ляпшаюцца ўмовы дыягностыкі і лячэння.

Нагрузка ў цэнтры вельмі высокая. Штодзённа мы прымаем ад чатырохсот да шасцісот пацыентаў. Я не ведаю іншай медыцынскай установы Беларусі, дзе на працягу аднаго дня выконвалася б да 70 аперацый. Хірургі максімальна загружаны.

— Віктар Ціханавіч, а з якіх раёнаў Беларусі найбольшая колькасць пацыентаў?

— У Мінскай вобласці вельмі вялікі паток з Салі- горскага раёна, і вядома, з чым гэта звязана — з ка- лійнымі руднікамі. Таксама многа анкалагічных хворых з Барысава і Маладзечна.

— У цэнтры вывучалі, чаму?

— Былі спробы правесці такое даследаванне, але па розных прычынах яно не адбылося. Мы можам прадаставіць медыцынскую статыстыку. А каб высветліць прычыны, неабходны ма- ніторынг. Для правядзення яго трэба заключаць дамовы з рознымі службамі. Атрымліваецца даволі затратная комплексная праграма.

— А ў свеце ёсць аналагічныя маніторынгі?

— Канечне ёсць. І ў нас раней яны праводзіліся. Па нашых звестках адносна рака гартані, не было ні адзінага выпадку, каб хворы не быў курыльшчыкам. Ёсць даследаванні, калі вывучаюцца мікраэлементы ў глебе, даследаванні па геаграфічным размяшчэнні пражывання людзей. Гэта комплексныя навуковыя праекты.

— Ваш цэнтр навукова-даследчы. Ці значыць, што кожны яго пацыент з`яўляецца аб`ек эксперыменту? 

— Зусім не так. У навуковыя даследаванні ўключаюцца не ўсе пацыенты, а выбарачна па той праблеме, якая зацверджана адпаведным пратаколам вучонага савета цэнтра. Зусім нямногія, хто тут лечыцца, даследуюцца. Ніхто ў нас над пацыентамі не эксперыментуе. Калі пацыент уключаецца ў навуковы пратакол, то папярэдне з ім праводзіцца гутарка, і толькі пасля яго згоды праводзіцца лячэнне не па стандартах. Яно не горшае, чым стандартнае, а можа быць і лепшым. У плане кантролю бярэцца стандартнае лячэнне. Калі які новы метад распрацоўваецца, а стандартны вынік вядомы, то выбіраецца лепшы варыянт.

— Ці моцныя навуковыя кантакты ў цэнтра з вучонымі замежжа?

— Супрацоўнічаем у першую чаргу з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Праводзім сумесныя даследаванні і з нашымі суседнімі краінамі. Раз у два гады праводзяцца сумесныя з’езды анколагаў краін СНД, дзе заслухоўваюцца даклады вучоных і вынікі.

— Якую сувязь трымае цэнтр з навучальнымі ўстановамі рэспублікі?

— На нашай базе выпускнікі ўсіх чатырох медыцынскіх універсітэтаў Беларусі, а таксама некаторых медвучылішчаў праходзяць практыку і стажыроўку. Мы прыглядаемся да іх і вырашаем, каго запрасіць на працу. На базе цэнтра займаюцца навуковай дзейнасцю аспіранты і дактаранты. Летась 12 аспірантаў абаранілі кандыдацкія дысертацы. І штогод прыкладна столькі ж спецыялістаў па анкалогіі абараняюць кандыдацкія, а таксама адну-дзве доктарскія дысертацыі.

— Віктар Ціханавіч, што гэта мы ўсё пра праблемы. Пэўна, і кур’ёзы бывалі ў вашай працы?

— Напачатку маёй прафесійнай кар’еры звярнулася аднакурсніца з просьбай тэрмінова ўдаліць пухліну ў сяброўкі, якую пачалі аперыраваць у райцэнтры на Віцебшчыне, ды не справіліся. Сітуацыя неадкладная. Прывезлі хворую і адразу на аперацыйны стол. Высвятлілася, што пухліну ўдаліць даволі складана. Кансіліум спецыялістаў вырашыў, што пухліна нерэзектальная. У лабараторыі аператыўна даследавалі яе і далі заключэнне, што злаякасная. Вымушаны былі родным паведаміць, каб рыхтаваліся да горшага. Праз два дні адчыняю дзверы палаты, а пацыентка просіць не заходзіць, бо экстрасэнс праводзіць з ёй сеанс на адлегласці. Выпісалі яе дамоў без усялякай надзеі. Прайшло гады тры, і ў кабінет улятае прыгожая жвавая жанчына і гаворыць, што яна — тая самая пацыентка, якую я аперыраваў, цудоўна сябе адчувае, але на ўсялякі выпадак хоча праверыцца. Анкамарфолагі правялі даследаванне і далі заключэнне, што пацыентка абсалютна здаровая. Аказваецца, марфолагі падчас той складанай аперацыі памыліліся. Пухліна была дабраякаснай. Так мы экстрасэнсу, які пасля нас праводзіў завочны сеанс, зрабілі цудоўную рэкламу.

— Больш бы такіх памылак. І ўсё ж такі, што самае складанае ў вас як намесніка дырэктара такога важнага медыцынскага цэнтра і дзеючага хірурга-анколага?

— Адміністрыраванне, шмат усялякіх справаздач, рознай пісаніны. Нават камп’ютарызацыя не дапамагае спраўляцца з бязмернай плынню інфармацыі.

СЦЕНЫ кабінета Віктара Кахнюка ўвешаны граматамі, падзякамі, дыпломамі. Побач з імі ў невялікай рамачцы — здымак дванаццацігадовай унучкі Аляксандры, што апранута ў нацыянальны беларускі строй. Першую сваю вясну сустракае маленькі ўнучак Дзімка, які яшчэ ніколі не бываў на радзіме дзеда — у спадчынных Кончыцах, дзе дзявяты дзясятак размянялі прадзед Ціхан Фёдаравіч і прабабуля Феадосія Фамі- нічна. Кожныя паўгода Віктар Ціханавіч наведвае родныя мясціны, часцей ніяк не выпадае. У роднай хаце садзіцца за стол з бацькам і братам Мікалаем і па традыцыі выпіваюць бутэльку каньяку пад цудоўныя матчыны прысмакі. Толькі ў родных пенатах вядомы хірург можа дазволіць сабе крыху расслабіцца, адчуць сябе сынам звычайных сялян. У сталіцы ж кожная яго мінута строга распісана. Сам за рулём, ён што- дзённа з Малінаўкі па кальцавой накіроўваецца ў Бараўляны, дзе з вялікім спадзяваннем на дапамогу і надзеяй на яго залатыя рукі чакаюць новыя пацыенты. Для якіх ён, як сапраўдны Бог.

Віктар СУБАТ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter