Стаўкі Нацбанка: з 1 чэрвеня – 13 працэнтаў

У чацвёрты раз зніжаюцца сёлета стаўка рэфінансавання і ўліковая стаўка Нацбанка Беларусі. Яны змяншаюцца яшчэ на адзін працэнтны пункт і з 1 чэрвеня складуць 13 працэнтаў гадавых, паведаміла ўпраўленне інфармацыі Нацбанка. Такое стала магчыма дзякуючы ўмацаванню нашага рубля ў адносінах да замежных валют, запавольванню інфляцыйных працэсаў і шэрагу іншых прычын. Па звестках Міністэрства статыстыкі і аналізу, за студзень—красавік тэмп росту спажывецкіх цэн склаў 3,2 працэнта, або 0,8 працэнта ў сярэднім за месяц (летась за такі ж перыяд ён быў 6,3 і 1,5 працэнта адпаведна). У красавіку інфляцыя склала 0,5 працэнта, а першыя два тыдні мая прынеслі толькі 0,2 працэнта. Нанава ўстаноўленыя стаўкі па-ранейшаму забяспечваюць вышэйшую даходнасць дэпазітаў у беларускіх рублях. Акрамя таго, прынятае рашэнне дае магчымасць зрабіць яшчэ таннейшымі, а значыць, больш даступнымі крэдыты для грамадзян і суб’ектаў гаспадарання.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter