Сразу три артиста Купаловского театра отпразднуют юбилей в феврале — личный праздник они встретят на сцене

Адразу тры юбілея адзначаць у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы у лютым, паведамілі ва ўстанове культуры. У лютым 2025 года свае юбілеі святкуюць народная артыстка Беларусі Тамара Міронава (03.02.1950, 75 гадоў), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь і мастацкі кіраўнік тэатра Вольга Няфёдава (18.02.1970, 55 гадоў), народны артыст СССР, народны артыст БССР Генадзь Сцяпанавіч Аўсяннікаў (19.02.1930, 90 гадоў).

Тамара Миронова.

«Гэта асобы, якія прысвяцілі жыццё высокаму мастацтву, творчасцю праславілі наш тэатр і сваю краіну», — адзначылі ў тэатры.

Юбілейная тэма знойдзе адлюстраванне і ў лютаўскай афішы, адбудуцца наступныя паказы:
04.02.2025 — трагікамедыя «Апошні атракцыён» (16+) з удзелам народнай артысткі Беларусі Тамары Міронавай (19:00, галоўная сцэна);

Ольга Нефедова.

18.02.2025 — трагікамедыя «Дзядзечкаў сон» (16+) з удзелам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Вольгі Няфёдавай (19:00, галоўная сцэна);


19.02.2025 — камедыя «Паўлінка» (12+) з удзелам народнага артыста СССР, народнага артыста БССР Генадзя Аўсяннікава (19:00, галоўная сцэна).

«Кожны паказ будзе суправаджацца творчымі віншаваннямі ад калег, таксама запланаваны візіты прадстаўнікоў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і партнёраў Купалаўскага тэатра», — падкрэслілі ў Купалаўскім.

pepel@sb.by

Фото из архива «СБ».
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter