Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Выканаўца народных песень Сяржук Доўгушаў пабываў у Новасібірску, а цяпер ладзіць у Мінску вясновы “Спеўны сход”: разам з гуртом “Варган” з Полацка

Спяваць дык спяваць!

У рэдакцыю даслала цікавы артыкул Людміла Бяляўская з Новасібірскага цэнтра беларускай культуры – пра Фэст беларускага мастацтва “Ад Палесся да Сібіры нясіце, буслы, вясну!”. З тэксту мы даведаліся: у складзе журы фэсту быў і Сяржук Доўгушаў – папулярызатар беларускай песні, саліст Беларускай дзяржфілармоніі. Мы і сустракаліся з Сержуком ужо ў Мінску, на плошчы Якуба Коласа. З Новасібірска ён прывёз нам – Людміла Бяляўская перадала! – кнігу “Сибирью связанные судьбы”. Выдадзена ў 2008-м Новасібірскім цэнтрам беларускай культуры.  У кнізе ёсць і тэксты пра вядомых вучоных з Новасібірска з беларускімі родавымі каранямі – выкарыстаем матэрыялы ў нашай газеце.

Спадабалася вандроўка Сержуку. Казаў: не чакаў пабачыць у Сібіры столькі ўсяго беларускага. А пакуль што запрасіў нас на вясновы “Спеўны сход”: ён пройдзе 2 красавіка ў клубе “Грай” у Мінску. “Будзе вельмі цікава, – анансаваў чарговую сустрэчу аматараў народных спеваў Сяржук. – Сход распачнуць госці з Полацка: фальклорны гурт “Варган”. Нашы сябры прадставяць цэлую праграму народных песень з Віцебшчыны. Свята музыкі й песні прадоўжаць майстар-класы – мае ды Вольгі Емяльянчык. Будзе і знаёмства з народнымі вясновымі песнямі ды сумесныя спевы. А мэта праекту нашага высакародная: спеўнае яднанне людзей і знаёмства з беларускай песняй”.

Пра падзею ў нэце глядзіце тут: vk.com/varhanspeunyshod

Голас Радзімы № 12 (3516), чацвер, 23 сакавіка, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter