Спяшайцеся рабіць дабро

На двары другая палова снежня, а значыць, да нас надыходзяць самыя дарагія і любімыя святы — Каляды і Новы год.
На двары другая палова снежня, а значыць, да нас надыходзяць самыя дарагія і любімыя святы — Каляды і Новы год. Згодна з грыгарыянскім календаром, свята Божага Нараджэння адзначаецца хрысціянамі амаль усяго свету ў ноч на 25 снежня. У Беларусі вернікі ідуць у храмы на ўрачыстае набажэнства, запрашаюць за святочны калядны стол родных і сяброў.

Паводле старадаўняй традыцыі, у гэтыя светлыя і радасныя дні трэба абавязкова адкласці ў бок паўсядзённую руціну, пазбавіцца ад жыццёвай мітусні і засяродзіць сваю ўвагу на духоўнасці. Нашымі дарамі блізкаму чалавеку павінны быць праменьчыкі душэўнага цяпла і добрыя ўчынкі. І, канешне, падарункі. Самыя розныя, вялікія і маленькія.

Цудоўнай штогадовай традыцыяй у нашай краіне з’яўляецца правядзенне  навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Яе сутнасць — добрыя справы робім сіламі ўсяго грамадства. Напярэдадні Калядаў і Новага года кіраўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады і дзяржаўнага кіравання, парламентарыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і бізнесу наведваюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, сацыяльныя прытулкі, апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячыя дамы і бальніцы, уручаюць хлопчыкам і дзяўчынкам доўгачаканыя навагоднія падарункі.

Падчас дабрачыннай акцыі акрамя “салодкіх сюрпрызаў” дзецям перадаецца камп’ютарная тэхніка, цацкі, мэбля, адзенне і абутак, спартыўны інвентар, будаўнічыя матэрыялы і многае іншае. Для адораных і таленавітых дзяцей, а таксама тых, для каго неабходная падтрымка дзяржавы, дарослыя ладзяць цікавыя навагоднія канцэрты і прадстаўленні.

Прэзідэнт штогод прымае  асабісты ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” . Цэнтральная падзея навагодніх мерапрыемстваў — незабыўнае свята ў Палацы Рэспублікі. Удзельнікамі галоўнай ёлкі краіны разам з Аляксандрам Лукашэнка стануць больш за дзве тысячы дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі.

З Калядамі і Новым годам!

Спяшайцеся рабіць дабро. Сустрэнемся...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter