По итогам районного соревнования за 2-е полугодие 2018 года награждены лучшие животноводы Кировщины

Справе - час, адпачынку - умовы

Ва ўшанаванні прымалі ўдзел першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Сухадольскі, намеснік старшыні — выканаўчы дырэктар Магілёўскага аблаграпрамсаюза Аляксандр Серакоў, дырэктар райаграпрамсаюза Іван Рыняк, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, кіраўнікі і старшыні прафкамаў сельгасарганізацый.

Загадчык фермы “Букіно” ААТ “Рассвет імя К. П. Арлоўскага” па вырошчванні маладняку Надзея ШЧЭРБІЧ (у цэнтры), жывёлаводы Наталля СУХАРАВА і Кацярына ВЯРОЎКІНА з падарункам.

Абвешчаная рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў АПК акцыя “Наш жывёлавод” трывала замацоўваецца ў раёне.

Аператары праводзяць шмат часу на рабочых месцах. Акрамя працоўных абавязкаў, у іх, безумоўна, павінна быць магчымасць камфортна адпачыць, пагутарыць за кубкам чаю. Толькі па выніках мінулага года 10 ферм і комплексаў атрымалі мікрахвалевыя печы. Вядома ж, пэўныя калектывы неаднойчы становяцца пераможцамі. Каб не паўтарацца, для стабільных лідараў рыхтуюцца іншыя падарункі.

Маральнае і матэрыяльнае заахвочванне работнікаў жывёлагадоўлі — важны стымул у арганізацыі працы, станоўча ўплывае на яе вынікі. Кіраўскі  раён — флагман у жывёлагадоўлі вобласці.

Аляксандр ХАХЛОЎ

Фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter