На Замковой горе Новогрудка начались масштабные работы по укреплению склона

Справа пайшла ўгару

Руiны некалi велiчнага Навагрудскага замка прыцягваюць гасцей нават у сваiм цяперашнiм стане. З пачаткам турыстычнага сезона сюды накiроўваюцца патокi людзей з фотаапаратамi. Гiсторыя, застылая ў руiнах, заўсёды выклiкае дваiстае пачуццё. Можна ўключыць фантазiю i ўявiць, як сотнi гадоў таму рыцары ў блiскучых даспехах бiлiся на паядынках за прыўкрасных дам. Пры адсутнасцi ўяўлення перад вачыма падарожнiка паўстаюць смяротна стомленыя старажытныя руiны, якiя iмкнуцца абрынуцца з пагорка. Нядаўна на Замкавай гары Навагрудка пачалiся работы па ўмацаваннi схiлу. Якiя яшчэ змены адбудуцца на месцы гiстарычных падзей у агляднай будучынi, даведалася карэспандэнт «Р».

Руіны некалі велічнага Навагрудскага замка прыцягваюць гасцей нават у сваім цяперашнім стане.

Схiл як скала

Архiтэктурны праект «Рэканструкцыя з кансервацыяй i прыстасаванне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Навагрудскi замак» разбiты на шэсць пускавых комплексаў. Заказчык — УКБ Гродзенскага аблвыканкама. Нагадаем, што ў 2014 годзе ў Навагрудку завяршылася кансервацыя Касцёльнай вежы знакамiтага замка. У вынiку яна змянiлася да непазнавальнасцi. Зараз маляўнiчыя руiны з аўтэнтычнай цэглай схавалiся пад слоем новага мура, вырабленага на спецыяльнай лiнii Гарынскага камбiната будаўнiчых матэрыялаў. Будаўнiкi захавалi вендскую муроўку i таўшчыню швоў. Металiчная канструкцыя, якая падтрымлiвае вежу, добрая тым, што ў любы момант навадзел можна разабраць, а пры з’яўленнi новых тэхналогiй — аднавiць ранейшы выгляд.

— Гэта былi першы i другi этапы рэалiзацыi праекта, — уводзiць у курс таго, што адбываецца, намеснiк генеральнага дырэктара УКБ Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Царук. — Нядаўна мы прыступiлi да трэцяга — умацавання схiлу Замкавай гары. Прыкметная расколiна з боку ўмацаванай Касцёльнай вежы з’явiлася ў 2017 годзе. Тады ж спецыялiсты пачалi выказвацца пра небяспеку апоўзня i пагрозу разбурэння.

Пасля дапрацоўкi праектна-каштарыснай дакументацыi работы працягнулiся сёлета. Для ўмацавання схiлу спецыялiсты вырашылi ўсталяваць габiёны — металiчныя канструкцыi, запоўненыя камянямi. Агульная даўжыня такой канструкцыi ў Навагрудку складзе каля 33 метраў. Галоўная задача габiёнаў — спынiць апаўзанне грунту са стромкага схiлу, што звычайна адбываецца пасля вялiкiх ападкаў. Па сутнасцi, яны стануць новай падпорнай сцяной, яе вышыня — каля двух метраў. Асноўныя работы пачалiся ў першых чыслах мая. Да гэтага з усяго раёна звозiлi камянi для габiёнаў. Па разлiках, спатрэбiцца каля 250 тон.

Для ўмацавання схiлу спецыялiсты вырашылi ўсталяваць габiёны — металiчныя канструкцыi, запоўненыя камянямi.

Паралельна работнiкi вядуць падсыпку дарогi, па якой зможа пад’язджаць тэхнiка. Бо ўстаноўка габiёнаў — гэта толькi першы этап умацавання схiлу. Галоўнае — складаная сiстэма буранабiўных паляў i анкераў. Па сутнасцi, яны забетануюць схiл, ператварыўшы яго ў скалу. Так замак зможа прастаяць яшчэ не адно стагоддзе. Затым схiл накрыюць палiмернай сеткай з насеннем травы, якая сваiмi каранямi яшчэ мацней звяжа паверхню ўзгорка. Такая тэхналогiя ўжо выкарыстоўвалася падчас выратавання Каложскай царквы XII стагоддзя i рэканструкцыi Старога замка ў Гродне. На правядзенне работ па ўмацаваннi схiлу Замкавай гары ў Навагрудку з абласнога бюджэту ўжо выдзелена больш за 300 000 рублёў.

Захаваць для будучынi

Сур’ёзныя работы па аднаўленнi замка пачалiся ў 2012 годзе, калi Навагрудскi i Любчанскi замкi ўключылi ў дзяржпраграму «Замкi Беларусi». Галоўны спецыялiст аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама Наталля Жышко распавяла пра мiнулае i сучаснасць замка:

— На самай справе захаваннем Навагрудскага замка занялiся ў 1920-я гады, калi горад быў яшчэ ў складзе Польшчы. Палякi тады закансервавалi рэшткi дзвюх вежаў — Касцёльнай i Шчытоўкi, аднавiлi памiж iмi частку сцяны, паказалi памеры i намалявалi прыблiзны план усяго замка. Пасля заканчэння Другой сусветнай у горад прыехалi працаваць пецярбургскiя археолагi. Старажылы памятаюць тыя грандыёзныя раскопкi, але бяда ў тым, што калекцыя потым з’ехала ў Эрмiтаж. Самы каштоўны экспанат — кубак святой Ядвiгi. Лiчыцца, што гэта быў падарунак Мiндоўгу ў гонар каранацыi ад вiзантыйскага iмператара. Летась нам удалося звязацца з музеем. Аднак адказ нас не парадаваў: «Стан гушчару не дае магчымасцi транспартаваць артэфакт».

У 2011 годзе былi праведзены раскопкi з удзелам беларускiх археолагаў на чале з навуковым кiраўнiком Андрэем Мяцельскiм. Менавiта тады былi выяўлены Пасадская i Дазорная вежы, якiя патрабуюць кансервацыi. Захавалiся пад зямлёй i рэшткi палаца, а таксама царквы XIV стагоддзя, дзiўнага помнiка, аналагiчнага старажытным збудаванням Полацка i Гродна. Вельмi важна захаваць усё гэта для будучых пакаленняў. Гэта вiзiтная картка краiны.

Сур’ёзныя работы па аднаўленні замка пачалiся ў 2012 годзе, калi Навагрудскi i Любчанскi замкi ўключылi ў дзяржпраграму «Замкi Беларусi».

Сёння замак не робiць уражанне сярэдневяковай славутасцi. Дарагiя работы накiраваны выключна на захаванасць гiсторыка-культурнага аб’екта, якому ўжо каля тысячы гадоў. Але калi-небудзь (па мерках гiсторыi) прыйдуць рэстаўратары з перадавымi тэхналогiямi i зробяць усё як трэба. Сёння зарабiць на сваё ўтрыманне навагрудскiя руiны могуць без працы. На рыцарскiя фэсты прыязджаюць тысячы прыхiльнiкаў даўнiны з усёй краiны.

— На чацвёртым этапе плануецца правесцi работы па водаадвядзеннi дзяцiнца або, па-простаму, унутранага дворыка замка з наступным яго добраўпарадкаваннем, — удакладняе парадак далейшых дзеянняў Сяргей Царук. — Паралельна распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя па кансервацыi Пасадскай, Дазорнай i Уваходнай вежаў. Гэта ўжо пяты пускавы комплекс.

Наступная на чарзе — Шчытавая вежа, некалi надзейны вартавы сярэдневяковага горада. Яна была пяцiпавярховай, з перакрыццямi, не выключана, што памiж паверхамi iснавалi драўляныя лесвiцы. На ўсходняй сцяне захавалiся рэшткi невялiкага эркера, выступа, дзе, верагодна, вiсеў набатны звон.

Пасля кансервацыi ў двух ярусах Шчытоўкi збiраюцца размясцiць музейную экспазiцыю, прысвечаную гiсторыi крэпасцi. Добраўпарадкаванне тэрыторыi плануецца тэматычным: напрыклад, дарожкi будуць паўтараць сiлуэт замка, а макеты дадуць уяўленне аб яго знешнiм выглядзе. Дакументальных крынiц, што сведчаць аб тым, якiм быў замак на самай справе, не захавалася. Археолагi мяркуюць, што крэпасць уключала ў сябе сем вежаў, у той час як у iншых замкаў iх было не больш за пяць. Аб тэрмiнах заканчэння работ казаць пакуль рана. Гэта напрамую залежыць ад фiнансавання.

kondratsieva@sb.by

Фота Арцёма Турлая
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter