Качество в норме: жильцы домов и социальные учреждения в Заводском, Ленинском и Октябрьском районах Минска уже получают чистую воду

Спрацавалi чыста!

Навiна, якую вельмi чакалi. Ранiцай 23 красавiка на ўсiх аб’ектах Заводскага, Ленiнскага i Кастрычнiцкага раёнаў ваду дазволiлi пiць.

Ваду ў пацярпелых раёнах можна піць без боязі.
zyteli.com

З-за прарыву трубаправо-да яна ўвечары 21 краса-вiка ў дамах знiкла, затым з’явiлася, але яе якасць вымушала жадаць лепшага. Падрабязнасцi даведалiся карэспандэнты «Р».

— За два днi мы правялi ў Завод-скiм, Ленiнскiм i Кастрычнiцкiм раёнах 256 лабараторных дасле-даванняў пiтной вады — у дзi-цячых дашкольных установах, школах, магiстральных вадаводах, на раённых павышальных помпавых станцыях, — каб манiторыць ступень яе бяспекi для здароўя, — пракаменцiраваў намеснiк галоўнага ўрача Мiнс-кага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Рыгор Гяцюк. — У канцы першых сутак пасля аварыi мы яшчэ фiксавалi

16 нестандартных проб — былi перавышаны паказчыкi мутнасцi i колькасцi жалеза. На наступную ранiцу паўторны кантроль паказаў, што якасць вады там ужо адпавядае гiгiенiчным нарматывам. Зараз жыхарам трох раёнаў няма падставы турбавацца: арганалептычныя, хiмiчныя i мiкрабiялагiчныя паказчыкi вады адпавядаюць нарматывам бяспекi.

Пасля вердыкту санслужбы, што называецца, можна выдыхнуць. Аднак «Мiнскводака-нал» падстрахаваўся i яшчэ некалькi гадзiн пасля гэтай доўгачаканай навiны трымаў аўта-цыстэрны з пiтной вадой у дварах жылых дамоў. Блiжэй да абеду ёмiстасцi пачалi вывозiць, таму што ў iх ужо не было патрэбы. Дарэчы, у жылыя двары горада, пацярпелыя ад камунальнага НЗ, пiтную ваду падвозiлi 26 аўтацыстэрнаў. Плячо падставiла Мiнiстэрства абароны, выдзелiўшы 18 аўтацыстэрнаў.

Як пракаменцiравалi на УП «Мiнскводаканал», прадастаўленне цыстэрнаў з пiтной вадой — звычайная практыка. Падставай для гэтага не абавязкова становiцца аварыя на трубаправодзе. Бывае, адзiн або некалькi жыхароў скардзяцца на якасць вады ў кватэрах. На зварот адрэагуюць, ваду людзям падвязуць, а спецыялiсты прадпрыемства разбяруцца ў прычынах пагаршэння яе якасцi.

Пашкоджаны трубаправод спецыялiсты «Мiнскводаканала» абяцаюць аднавiць у максiмальна сцiслыя тэрмiны. Работы на гэтым участку падыходзяць да завяршэння i нiяк не адбiваюцца на надзейнасцi забеспячэння спажыўцоў вадой. Галоўная задача сёння — выканаць мантаж i адпаведна запуск вады.

Папярэдняя версiя прычыны аварыi — пашкоджанне трубаправода пры выкананнi будаўнiча-мантажных работ: на будаўнiчым аб’екце, дзе i адбылася аварыя, праводзiлiся земляныя работы. Другая версiя — нiзкiя эксплуатацыйныя характарыстыкi металу (чыгуну), якiя прывялi да паскоранага зносу трубаправода.

— Рабiць вывады рана, цяпер вывучаем сiтуацыю, — сказаў намеснiк старшынi Мiнгарвыкан-кама Аляксандр Дараховiч. — Канфiскавалi вiдэа з камер гандлёвага цэнтра, размешчанага побач з месцам аварыi, выкарыстоўваем яго для ўстанаўлення прычын таго, што здарылася. Трэба будзе аб’ектыўна разабрацца, што адбылося, каб не дапускаць такiх сiтуацый надалей.

kozlovskaya@sb.by,

misnik@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter