Спорт і карагод

Гамяльчане адправяцца ў Бранск сустракаць сімвал Алімпіяды

Гамяльчане адправяцца ў Бранск сустракаць сімвал Алімпіяды.

Прымаць эстафету алімпійскага агню ў гэтым горадзе вырашылі разам з абласцямі-суседкамі. Агульнай тэмай мерапрыемства, што пройдзе 13—16 студзеня, зрабілі славянскае адзінства народаў і запрасілі на яго артыстаў з Гомельшчыны і Чарнігаўшчыны.

— Ад нас паедуць два калектывы, — расказвае Пётр Свярдлоў, мастацкі кіраўнік вакальна-харавога ансамбля «Гомій». — Спецыяльна да мерапрыемства мы падрыхтавалі танцавальныя нумары, у якіх адлюстроўваецца спецыфіка беларускай культуры і якія суправаджаюць жалейка, цымбалы. Акрамя таго, з сабой мы павязём 30-метровае палатно, сшытае з ручнікоў з характэрнай для кожнага раёна вобласці сімволікай. Такія ж «паясы», але са сваімі арнаментамі падрыхтавалі таксама расіяне і ўкраінцы. У час сустрэчы алімпійскага агню з дапамогай гэтых ручнікоў мы павядзём карагод ля чыгуначнага вакзала.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter