Шыць адзенне пачнуць у сакавіку. Прадпрыемства «Сола-Пінск» пашые 500 камплектаў спартыўнай экіпіроўкі 19 найменняў. Кашулі, блузы, камізэлькі, кожгалантарэя і абутак — справа рук канцэрна «Беллегпрам». Фірменную вопратку нашы прадпрыемствы створаць і для тысяч валанцёраў.
Дызайнер Юлія Латушкіна пры стварэнні формы раілася са спартсменамі. Параднацывільнае адзенне нашых спартсменаў атрымала назву «Прастора», яго сімволіка прывязана да адзінай стылістыкі лагатыпа II Еўрапейскіх гульняў. За ідэю экіпіроўкі для валанцёраў і дзельнікаў акцыі «Полымя свету», якая стартуе ўжо ў чэрвені, узяты стылізаваны сюжэт дрэва жыцця, дзе знайшлі адлюстраванне беларуская выцінанка і сімвалы відаў спорту.
У калекцыю ўвайшлі тры розныя камплекты ўдзельнікаў эстафет. Белая форма прызначана для факеланосцаў, шэрая — для «захавальнікаў агню», бела-шэрая — для «валанцёраў полымя». Нацыянальныя матывы адлюстраваны і ў галаўных уборах.
Падчас уручэння медалёў дзяўчаты з узнагароднай групы ўпрыгожаць галовы вянкамі з кветак, таму што спаборніцтвы будуць праходзіць падчас святкавання Купалля.
Ілья НОВІКАЎ
Для участников II Европейских игр-2019 выпустят около 10 000 комплектов одежды
Спартсмены ў добрай форме
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.