Спагадлівы сын

Мікола СІСКЕВІЧ

Пайшла аднойчы пагалоска:

Сын завітаў да маці ў вёску.

— Ты многа не бяры вадзіцы,

З вядром як ходзіш да крыніцы.

Табе адной, вядома, цяжка, —

Сын спачуваў матулі важка. —

Адчуеш раптам, што ў знямозе —

Прысядзь на камень пры дарозе.

Хадзі павольна, не спяшайся.

Часцей да фельчара звяртайся.

А маці галавой ківала

І сыну ўрэшце так сказала:

— Што ж, дзякуй, сыне, за навуку,

Вязі лепш пачастункі ўнуку!..

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter