Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

У міжнародным кангрэсе “500 гадоў беларускага кнігадрукавання” ў Мінску паўдзельнічалі каля 600 дэлегатаў з 24 краін

Спадчына ўсёй Еўропы

Знакавай падзеяй у плыні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання стаў міжнародны кангрэс у Мінску з адпаведнаю назвай. Ён прымаў дэлегатаў больш чым з 20 краін. Як паведаміў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі на адкрыцці двухдзённага кангрэса, гэта вядомыя грамадскія і палітычныя дзеячы, дыпламаты, кіраўнікі ды спецыялісты навуковых, навучальных і культурных устаноў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Кітая, Польшчы, Расіі, Украіны, Чарнагорыі ды іншых краін. 

500-годдзе беларускага і ўсход­не­славянскага кнігадру­кавання сведчыць пра тое, што ў нашага народа — багатыя культурныя традыцыі, слаўная гісторыя. Юбілей адзначаецца як у Беларусі, так і сусветнай супольнасцю. Кангрэс стаў кульмінацыяй святочных імпрэзаў, і праходзіў ён у Беларусі, на радзіме Францыска Скарыны. Праводзіўся ж пад патранатам ЮНЕСКА, паколькі цалкам адпавядае мэтам, ідэям гэтай арганізацыі. На пленарным пасяджэнні гаварылі пра ролю Беларусі ў фарміраванні ды захаванні кніжнай спадчыны Еўропы, пра спадчыну Францыска Скарыны і яго паслядоўнікаў.

Голас Радзімы № 36 (3540), чацвер, 21 верасня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter