Спачатку было Слова...

Заўтра  гасцей  i  ўдзельнiкаў  Дня  беларускага  пiсьменства  будзе  вiтаць  старажытны  Барысаў Менавiта Слову, а таксама ўсiм тым, хто працаваў калiсьцi i працуе сёння дзеля яго развiцця i адраджэння, хто захоўвае i памнажае духоўную спадчыну мiнулых пакаленняў, узбагачае нацыянальную культуру, шануе родную мову, прысвечана свята – Дзень беларускага пiсьменства. Па традыцыi яно адзначаецца ў нашай краiне ў першую нядзелю верасня. Сёлета – 15-ы ўжо раз. Заўтра яго шматлiкiх гасцей i ўдзельнiкаў будзе вiтаць старажытны Барысаў. Дзень беларускага пiсьменства называюць святам-вандроўнiкам. З году ў год выпраўляецца яно са сталiцы ў розныя гiстарычныя цэнтры  Беларусi, якiя здаўна мелi славу буйнейшых асяродкаў нацыянальнай культуры, асветы, кнiгадрукавання. Самым першым у 1994 годзе сустракаў свята старажытны Полацк, дарэчы, пачэснае права прымаць у сябе Дзень беларускага пiсьменства яму выпадала двойчы, як i гораду Тураву. Сталiцамi свята станавiлiся Навагрудак, Нясвiж, Орша, Пiнск, Заслаўе, Мсцiслаў, Мiр, Камянец, Паставы, Шклоў. Ужо вядома, што ад Барысава святочную эстафету прыме Смаргонь...

Заўтра  гасцей  i  ўдзельнiкаў  Дня  беларускага  пiсьменства  будзе  вiтаць  старажытны  Барысаў

Менавiта Слову, а таксама ўсiм тым, хто працаваў калiсьцi i працуе сёння дзеля яго развiцця i адраджэння, хто захоўвае i памнажае духоўную спадчыну мiнулых пакаленняў, узбагачае нацыянальную культуру, шануе родную мову, прысвечана святаДзень беларускага пiсьменства. Па традыцыi яно адзначаецца ў нашай краiне ў першую нядзелю верасня. Сёлета – 15-ы ўжо раз. Заўтра яго шматлiкiх гасцей i ўдзельнiкаў будзе вiтаць старажытны Барысаў.

Дзень беларускага пiсьменства называюць святам-вандроўнiкам. З году ў год выпраўляецца яно са сталiцы ў розныя гiстарычныя цэнтры  Беларусi, якiя здаўна мелi славу буйнейшых асяродкаў нацыянальнай культуры, асветы, кнiгадрукавання. Самым першым у 1994 годзе сустракаў свята старажытны Полацк, дарэчы, пачэснае права прымаць у сябе Дзень беларускага пiсьменства яму выпадала двойчы, як i гораду Тураву. Сталiцамi свята станавiлiся Навагрудак, Нясвiж, Орша, Пiнск, Заслаўе, Мсцiслаў, Мiр, Камянец, Паставы, Шклоў. Ужо вядома, што ад Барысава святочную эстафету прыме Смаргонь.

Гарады для ўрачыстасцей выбiраюцца невыпадкова. Кожная з  гэтых мясцiн звязана з дзейнасцю слынных асветнiкаў, чые iмёны залатымi лiтарамi ўпiсаны ў гiсторыю беларускага пiсьменства i культуры – Францыск Скарына, Еўфрасiння Полацкая, Кiрыла Тураўскi,  Сымон Будны, Елiсей Лаўрышаўскi, Васiль Цяпiнскi,  Пётр Мсцiславец... Аддаючы данiну павагi, шануючы спадчыну славутых папярэднiкаў, свята мае на мэце паказаць непарыўную еднасць i цесную сувязь беларускага друкаванага слова з нацыянальнай гiсторыяй нашага народа. А галоўная роля падчас Дня беларускага пiсьменства  традыцыйна належыць кнiзе. 

Напярэдаднi свята “Р” запыталася ў некаторых з яго будучых удзельнiкаў – у чым, на iх думку, значнасць i важнасць Дня беларускага пiсьменства? 

Лiлiя АНАНIЧ, першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь: 

Свята беларускага пiсьменства задумвалася як паказ глыбокiх каранёў беларускай духоўнасцi, як сцвярджэнне пераемнасцi гiстарычнай спадчыны сучаснiкамi, i больш тагояк свята дзяржавы, якая клапоцiцца пра сваю будучыню. А будучыня любога грамадства, моцнай дзяржавы заўсёды грунтуецца на высокай духоўнасцi. Духоўнасць жа, як вядома, – гэта не толькi нашы штодзённыя ўчынкi, але i тое, што пакiнулi нам нашы продкi i што пакiнем мы сваiм пераемнiкам. 

Беларусь мае слынныя каранi i шэраг знакамiтых гiстарычных асоб, вядомых усяму свету, – гэта i Францыск Скарына, i Пётр Мсцiславец, i Кiрыла Тураўскi... Але мы ведаем i сенняшнiя, таксама праслаўленыя на ўвесь свет iмёны – Iван Шамякiн, Iван Мележ, Васiль Быкаў... Спадзяюся, што гэтае свята робiць унёсак у тое, каб сумеснымi намаганнямi ўсяго беларускага грамадства расцiць нашу будучыню, яно  прыклад таго, як узбагачаецца наш духоўны патэнцыял. 

7 верасня ў Барысаве стане сапраўдным святам кнiгi. У сувязi з гэтым магу адзначыць, што па вынiках шасцi месяцаў бягучага года беларускiмi выдаўцамi выпушчана 6 тысяч 762 найменнi кнiг i брашур агульным тыражом 26,5 мiльёна экзэмпляраў. Для нашай краiны, дзе працуе звыш 600 выдавецтваў, большасць з якiх недзяржаўнай формы ўласнасцi, – гэта даволi высокi паказчык. На жаль, ёсць памяншэнне аб’ёму выпуску кнiг на беларускай мове – 1 мiльён 230 тысяч экзэмпляраў. Тым не менш гэта крыху болей, чым за аналагiчны перыяд мiнулага года. А што датычыць якасцi беларускiх кнiг, то яна традыцыйна высокая на мiжнародным узроўнi. У прыватнасцi, штогод беларускiя кнiгавыдаўцы становяцца лаўрэатамi  мiжнароднага конкурсу краiн—удзельнiц СНД «Мастацтава кнiгi». 

Алесь БАДАК, першы намеснiк дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы «Лiтаратура i мастацтва», паэт: 

— Дзень беларускага пiсьменства – адно з самых яркiх нацыянальных свят, вельмi важных для нацыi, народа, краiны. Па-першае, у культурным плане, бо пiсьменства, кнiга – гэта той фундамент, на якiм стаiць уся культура. Любое мастацтва нараджаецца з прыгожай думкi, а яна – гэта слова, няхай сабе i нявыказанае. Па-другое, важнасць свята – у духоўным плане. Пiсьменства, кнiга  — аснова духоўнасцi на-цыi. I ў гэтым сэнсе нам, безумоўна, ёсць чым ганарыцца. Беларусы – адзiн з самых высокадухоўных народаў у свеце. Гэта даказвае наша лiтаратура – i класiчная, i сучасная. Нарэшце, значэнне свята – у гiстарычным плане, бо беларускiя пiсьменства i кнiгавыданне – з’явы старажытныя. Дастаткова нагадаць, што каля iх вытокаў стаяў Скарына — асоба такога высокага ўзроўню, якую мае гiсторыя далёка не кожнай еўрапейскай краiны. 

Асабiста мне вельмi падабаецца бываць на гэтым свяце. Менавiта бываць, а не глядзець па тэлебачаннi. Бо нават пры ўсiх сённяшнiх тэхнiчных сродках немагчыма перадаць той дух, тую прыгажосць, якiя пануюць у Дзень беларускага пiсьменства. I гэта выдатная iдэя – праводзiць свята штогод у новым горадзе. Кожны з iх прыўносiць у свята штосьцi сваё. З iншага боку свята паказвае, што ўсе мы – адзiн народ, якi шануе сваю гiсторыю, лiтаратуру i культуру. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter