В Национальном центре современных искусств экспонируется более 750 картин профессионалов и любителей

Сотні Малевічаў

Усебеларуская выстава мастацтва «Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч» ужо трэці год адкрывае дзверы ў свет мастацтваў усім, хто жадае ў яго патрапіць. Сёлета правам выставіць адну са сваіх работ на буйнай сталічнай пляцоўцы скарысталіся больш за 750 мастакоў — прафесіяналы, аматары, студэнты, прадстаўнікі наіўнага мастацтва… Праект набыў па-сапраўднаму ўсебеларускі маштаб. Яго арганізатары пабывалі ў кожным абласным горадзе краіны, дзе пазнаёміліся з мясцовымі творцамі і адкуль прывезлі на выставу ў Мінск сотні цікавых работ.

ncsm.by

Праект «Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч» працуе да 12 мая. У наведвальнікаў ёсць магчымасць пазнаёміцца з работамі самастойна або прайсціся па выставе з мастацтвазнаўцам, арт-крытыкам, галерыстам і куратарам Ларысай Фінкельштэйн. Гасцей запрашаюць не толькі палюбавацца работамі, але і прагаласаваць за лепшую з іх. Аўтар, які набярэ максімум галасоў, у наступным годзе будзе ўключаны ў экспазіцыю са сваёй персанальнай выставай. Сёлета свае работы прадставіў леташні фаварыт Андрэй Сімончык. У праграме праекта таксама лекцыі, майстар-класы, экскурсіі.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter