Работнiкам культуры Рэспублiкi Беларусь

Сообщения пресс–службы Президента

Президент поздравил Короля Испании Хуана Карлоса I и народ этой страны с национальным праздником...

Поздравления


Работнiкам культуры Рэспублiкi Беларусь


Дарагiя сябры!


Сардэчна вiншую вас з Днём работнiкаў культуры.


Тое, што ваша прафесiйнае свята адзначаецца на дзяржаўным узроўнi, з’яўляецца пераканаўчым сведчаннем адметнай ролi культуры ў сучасным грамадстве.


Беларуская культура сёння — гэта важнейшы рухавiк сацыяльнага прагрэсу, трывалы падмурак нашай iдэалогii i маралi. Яна зберагае гiстарычную памяць i духоўны код народа, сваiмi асаблiвымi сродкамi асэнсоўвае i адлюстроўвае жыццё, ствараючы яркi i велiчны мастацкi вобраз эпохi, прабуджае ў людзях шчырыя патрыятычныя i грамадзянскiя пачуццi.


Багатыя культурныя дасягненнi — адзiн з бясспрэчных паказчыкаў высокага ўзроўню развiцця краiны. Таму мы робiм усё для таго, каб адрадзiць i захаваць унiкальныя гiсторыка–культурныя каштоўнасцi, стварыць спрыяльныя ўмовы для iснавання розных вiдаў i напрамкаў творчасцi — ад старажытнага фальклору i рамёстваў да авангардных мастацкiх плыняў, даць магчымасць кожнаму чалавеку раскрыць свае здольнасцi i забяспечыць доступ да здабыткаў айчыннай i сусветнай спадчыны. Падтрымка культуры i яе дзеячаў з боку дзяржавы будзе ўзрастаць з году ў год.


У адказ мы чакаем ад вас, паважаныя майстры культуры, сумленнага i самаадданага служэння Айчыне, узбагачэння яе мастацкай скарбонкi новымi творамi i дапамогi ў выхаваннi маладых пакаленняў.


Упэўнены, што вы дастойна выканаеце гэту пачэсную мiсiю, працягнеце лепшыя традыцыi беларускай iнтэлiгенцыi, якая заўжды была разам са сваiм народам.


Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, поспехаў, шчасця i дабрабыту.


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.


***


Президент поздравил Короля Испании Хуана Карлоса I и народ этой страны с национальным праздником — Днем испанской нации.


В поздравительном послании Президент подтвердил заинтересованность Беларуси в развитии активного диалога с Испанией на принципах партнерства и взаимодоверия, а также в дальнейшем расширении двустороннего сотрудничества во всех сферах.

 

Советская Белоруссия №193 (24330). Суббота, 12 октября 2013 года.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter