Сообщение пресс–службы Президента

Удзельнiкам i гасцям XIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii

Поздравление


Удзельнiкам i гасцям XIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii


Дарагiя сябры!


Сардэчна вiншую вас з адкрыццём XIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii.


Гэты прадстаўнiчы культурны форум з гонарам выконвае пачэсную мiсiю развiцця i папулярызацыi айчыннай лiтаратуры i музычнага мастацтва. На сцэнiчных пляцоўках Маладзечна выступаюць самыя знакамiтыя артысты, аб’яднаныя любоўю да роднага слова i песнi. Адной з яго незабыўных старонак з’яўляецца конкурс маладых выканаўцаў, якi адкрыў многiм майстрам беларускай эстрады шлях на вялiкаю сцэну.


Сёлетнi фестываль працягвае свае добрыя традыцыi i пашырае гарызонты, каб нагадаць нам лепшыя старонкi музычнай спадчыны i адкрыць новыя iмёны сучасных кампазiтараў, паэтаў i спевакоў. Яго разнастайная праграма, прысвечаная 70–годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка–фашысцкiх захопнiкаў i 45–годдзю легендарнага ансамбля «Песняры», стане яшчэ адным важкiм укладам у патрыятычнае выхаванне грамадзян i ўмацаванне духоўнага адзiнства народа.


Жадаю ўсiм моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, новых творчых здзяйсненняў, шчасця i дабрабыту, а ўдзельнiкам конкурсу — паспяховых выступленняў.


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

 

Советская Белоруссия №110 (24493). Пятница, 13 июня 2014 года.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter