Сонца — на лета

25 снежня ў народным праваслаўным календары — Спірыдон-сонцаварот

25 снежня ў народным праваслаўным календары — Спірыдон-сонцаварот

З гэтага дня дзень пачынае пакрысе прыбываць. Лічылася, што “сонца з гэтага дня быццам бы апранаецца ў святочнае адзенне, сядае на калёсы і едзе ў цёплыя краіны”. Таму апоўдні неабходна было выйсці на адкрытае высокае месца і гукнуць сонцу так: “Чырвона сонейка, у дарогу збірайся, зімовыя маразы забывайся”. У гэты дзень забаранялася працаваць. Можна было толькі выканаць шэраг дзеянняў, накіраваных на падрыхтоўку да ўраджаю наступнага года.
Прадказвалі надвор’е.
Калі сонейка ў гэты дзень, то дні з 7 па 19 студзеня будуць яснымі.
Калі на Спірыдона светла, сонечна — Новы год будзе марозным, калі пахмурна, на дрэвах шэрань — цёплым і пахмурным.
Адкуль падзьме вецер на Спірыдона — адтуль ён будзе дзьмуць да сарака пакутнікаў (22 сакавіка).
Калі з раніцы будзе сонечна, то нельга спяшацца з ранняй сяўбой; калі пахмурна раніцай — сеяць можна рана; пахмурна апоўдні — самай удалай будзе сярэдняя сяўба; пахмурны вечар — найлепшая сяўба позняя.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter