Да 100–годдзя Вялiкай Кастрычнiцкай сацыялiстычнай рэвалюцыi

Сонца і ў нашым аконцы

Сёлета адзначаецца 100–годдзе Вялiкай Кастрычнiцкай сацыялiстычнай рэвалюцыi. I мы не павiнны забываць, што менавiта тыя падзеi выклiкалi бурны рост нацыянальнай свядомасцi беларускага народа, абумовiлi яго нястрымнае iмкненне да барацьбы супраць сацыяльнага i нацыянальнага прыгнёту. Менавiта тады адкрывалiся шляхi i сцяжынкi для беларускага друкаванага слова.

Прозороки. Труппа Игната Буйницкого после выступления. 1912 г.

Калi ж зiрнуць на больш раннi перыяд рэвалюцыйных пераўтварэнняў, то пабачым, што яшчэ ў 1906 годзе з’явiлiся газеты «Наша доля» i «Наша нiва». За навучанне на роднай мове выказаўся настаўнiцкi з’езд у Вiльнi (1907). Па–беларуску выходзiлi часопiсы «Саха», «Лучынка». Пачалi працаваць выдавецкiя таварыствы «Загляне сонца i ў наша аконца», «Наша хата», «Выдавецтва А.Грыневiча», «Беларускае выдавецкае таварыства» ў Вiльнi (з 1913). Узнiк першы беларускi прафесiйны тэатр, створаны Iгнатам Буйнiцкiм. Своеасаблiвымi культурнымi асяродкамi зрабiлiся настаўнiцкiя семiнарыi. На пачатак студзеня 1910 года ў Беларусi налiчвалася 66 вучылiшчаў — чыгуначных (Гомельскае тэхнiчнае чыгуначнае), сельскагаспадарчых, рамеснiцкiх (Горацкае рамеснае) i iнш. Для падрыхтоўкi педагогаў адкрылiся пяць настаўнiцкiх семiнарый — у Рагачове, Оршы, Барысаве, Гомелi i Бабруйску, тры настаўнiцкiя iнстытуты — у Вiцебску, Мiнску i Магiлёве.

Педагагiчныя таварыствы, дзеячы беларускай культуры выступалi за стварэнне беларускай нацыянальнай школы. Дзякуючы намаганням найбольш свядомай iнтэлiгенцыi сярод вясковага насельнiцтва атрымалi распаўсюджанне «тайныя» школы, дзе выкарыстоўвалi падручнiкi К.Каганца «Першая навука чытання», Цёткi «Першае чытанне для дзетак беларусаў», Я.Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў», а таксама тагачасныя творы беларускiх пiсьменнiкаў. Галоўным героем беларускай лiтаратуры робiцца селянiн, самай важнай тэмай — яго духоўны рост, удзел у вызваленчай барацьбе, абуджэнне сацыяльнай i нацыянальнай свядомасцi народа. Павышэнню агульнаадукацыйнага i культурнага ўзроўню садзейнiчалi бiблiятэкi. Буйнейшай сярод iх была мiнская публiчная бiблiятэка iмя Пушкiна.

Сёння мы не маем права забываць, што Кастрычнiцкая рэвалюцыя вызвалiла народы ад сацыяльнага i нацыянальнага прыгнёту, стварыла прыстойныя ўмовы для развiцця нацыянальных культур. Шырокiя перспектывы адкрылiся перад беларускай лiтаратурай. Непарыўныя сувязi з лепшымi нацыянальнымi традыцыямi, дабратворны ўплыў вялiкай рускай лiтаратуры i ўзаемадзеянне з iншымi братнiмi лiтаратурамi абумовiлi яе хуткi рост. Я бачу вялiкi плён, што беларуская савецкая лiтаратура развiвалася як частка шматнацыянальнай лiтаратуры народаў СССР, лiтаратура сацыялiстычнага рэалiзму. I не трэба сёння так баяцца гэтага тэрмiна. Пiсьменнiкi ва ўсе часы iмкнулiся ствараць праўдзiвы мастацкi летапiс карэнных сацыяльна–палiтычных, эканамiчных i культурных пераўтварэнняў грамадства. Не дзiўна, что ў той паслярэвалюцыйны час пафасам барацьбы за савецкi лад былi прасякнуты творы, друкаваныя i на газетных старонках. У газеце «Савецкая Беларусь» можна было пабачыць iмёны Я.Купалы, Ц.Гартнага, Я.Журбы, З.Бядулi, А.Гурло, М.Чарота i iнш. Пасля грамадзянскай вайны адбываецца небывалае ажыўленне лiтаратурна–грамадскага жыцця. У 1922 годзе пачаў выходзiць часопiс «Полымя», у 1923 годзе ўтварылася лiтаратурнае аб’яднанне «Маладняк», праз якое прыйшлi ў лiтаратуру многiя пiсьменнiкi з сялянскай i рабочай грамады. Найбольш iнтэнсiўна рэвалюцыйны дух часу выяўляла паэзiя з уласцiвымi ёй пафаснасцю, рамантычнай усхваляванасцю. Характэрная адзнака часу — небывалы прыток моладзi ў лiтаратуру. Лепшыя творы паэтаў–маладнякоўцаў, М.Чарота, У.Дубоўкi, А.Дудара, А.Александровiча, П.Труса, А.Вольнага, Я.Пушчы, М.Лужанiна, П.Броўкi, П.Глебкi, А.Моркаўкi неслi адчуванне як маладосцi краiны, так i самiх творцаў, поўнiлiся энтузiязмам i радасцю жыццесцвярджэння.

Канешне, кожны па–рознаму ставiцца нават да самога слова «рэвалюцыя», аднак трэба ўсведамляць, што задача рэвалюцыi — перш за ўсё разбураць стары, аджыўшы грамадскi лад i адкрываць магчымасць пабудовы новага жыцця. А якое гэта жыццё i як будаваць — вырашае ўжо не рэвалюцыя, а мы, людзi, героi свайго часу.

Канстанцiн КАРНЯЛЮК.

Вiцебск.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter