Праходзіць новы літконкурс «Сельской газеты» і Саюза пісьменнікаў Беларусі

"Сонейка, абагрэй Беларусь - Раздіму святую"

У АЎТОРАК «СГ» абвясціла сумесны з Саюзам пісьменнікаў Беларусі праект «Радок пра родны куток». У рэдакцыю ўжо прыйшлі першыя творы на літаратурны конкурс. У іх удзельнічаюць аўтары без абмежаванняў па ўзросту, прафесіі і мове, на якой ствараюць свае вершаваныя радкі. Галоўнае — каб ішлі яны ад душы.


ПРАДСТАЎЛЯЕМ нашага пастаяннага чытача, педагога з больш чым 40-гадовым стажам, Івана Ярашэвіча з пасёлка Смілавічы Чэрвеньскага раёна. Многім ён вядомы як краязнаўца, гісторык, стваральнік музея Смілавіцкага дзяржаўнага аргарнага каледжа, дзе пэўны час і працаваў. Менавіта Смілавічы сталі роднай зямлёй для аўтара:

— Мая малая радзіма — вёска Хатынічы Ганцавіцкага раёна. Я з простай сям’і калгаснікаў. Пасля заканчэння гістфака БДУ мяне накіравалі працаваць па размеркаванні. Так з 1969 года жыву ў Смілавічах. Да Міншчыны прыкіпеў душой, таму і верш на конкурс — гэта прысвячэнне менавіта сталічнаму рэгіёну. Тут я стаў шчаслівым: стварыў сям’ю, выгадавалі з жонкай дзяцей.

Паважаныя чытачы! Запрашаем вас паказаць свой талент. Пераможцаў творчага спаборніцтва чакаюць не толькі сувеніры ад «СГ». Лепшыя аўтары стануць гасцямі стэнда аб’яднанай рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия» на XХII Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМІ ў Беларусі»  3 — 5 мая.

uskova@sb.by


Іван ЯРАШЭВІЧ

За Міншчыну малюся

Сонейка жыватворнае,

Сонейка дабрадзейнае!

Абагрэй, асвятлі

Цудоўны куточак зямлі — 

Беларусь – Радзіму святую,

Маю Міншчыну дарагую.

Хмары добрыя!

Да нас вы плывіце,

Цёплай вадзіцай

Зямліцу паліце,

Каб усё на ёй

 урадзіла —

І ўраджаем дзівосным

Свет цэлы здзівіла.

Ветры вольныя!

Лагодныя вы дзьміце,

Руплівую працу людзей

Не губіце.

Птушачкі хуткакрылыя!

У край наш ляціце,

Шчасце на крылах 

сваіх прынясіце —

І песнямі землякоў

Адарыце.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter