Сонечна-зялёнае свята

Заўтра — адно з самых любімых у народзе святаў — Тройца, Сёмуха, Духа, Пяцідзесятніца, Зелянец, Зялёныя святкі — як яго толькі не называюць у нашай старонцы. Яны ва ўсёй сваёй разнастайнасці будуць гучаць заўтра паўсюдна, ва унісон — як і Вялікдзень, Сёмуху сёлета вернікі ўсіх хрысціянскіх канфесій адзначаюць у адзін дзень.
“Зелянец — вясне канец”, — кажуць людзі. Разам з Тройцай на зямлю прыходзіць лета, таму і свята гэта — усё ў сонцы і зеляніне: асвечаны ў царкве аер, бярозавыя галінкі на брамках, маладая яшчэ трава, на якой так хораша сядзець усёй сям’ёй за разасланым на зямлі абрусам, падстаўляючы твар пяшчотным цёплым промням... І нават яйкі на патэльні (абавязковы пачастунак на Сёмуху, які павінны пакаштаваць усе) — як маленькія зыркія сонейкі ў белых аблоках...
Са святам вас, шаноўныя чытачы! Няхай усё лета будзе для вас падобнае на Сёмуху — свята цяпла, лёгкасці і любові!
(Працяг тэмы на 8-й стар.)
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter