Сон розуму нараджае пачвар

Дзесятага сакавіка мы, «рэспубліканцы», вынеслі на абмеркаванне грамадскасці ідэю — паставіць у нашай Беларусі помнік яе вялікасці бульбе. Вынеслі і вынеслі – наша справа. Друкуем зараз водгукі сваіх чытачоў на гэту ідэю. Нехта, пераважная большасць, яе ўхваляе, выказвае не толькі цікавыя думкі наконт самога помніка, але і звычайную чалавечую занепакоенасць тым, што бульбачка, якая з намі заўсёды была і нас ратавала, апынулася чамусьці ў заняпадзе. Нехта рацыі ў нашай прапанове не бачыць увогуле. І гэта нармальна, бо ідзе здаровы цывілізаваны абмен думкамі, адбываецца сутыкненне пазіцый, спрэчка, у якой і павінна нарадзіцца ісціна.
Хвалу и клевету Приемли равнодушно. И не оспаривай глупца. А.С.Пушкин Дзесятага сакавіка мы, «рэспубліканцы», вынеслі на абмеркаванне грамадскасці ідэю — паставіць у нашай Беларусі помнік яе вялікасці бульбе. Вынеслі і вынеслі – наша справа. Друкуем зараз водгукі сваіх чытачоў на гэту ідэю. Нехта, пераважная большасць, яе ўхваляе, выказвае не толькі цікавыя думкі наконт самога помніка, але і звычайную чалавечую занепакоенасць тым, што бульбачка, якая з намі заўсёды была і нас ратавала, апынулася чамусьці ў заняпадзе. Нехта рацыі ў нашай прапанове не бачыць увогуле. І гэта нармальна, бо ідзе здаровы цывілізаваны абмен думкамі, адбываецца сутыкненне пазіцый, спрэчка, у якой і павінна нарадзіцца ісціна. Так было да той пары, пакуль у нейкай там малатыражнай газеце не з’явіўся допіс нейкага Вячаслава Дашкевіча «Бульба ў граніце?». Няма сэнсу пераказваць нешта падобнае на трызненне, дзе спачатку сцвярджаецца, што толькі дзякуючы «Рэспубліцы» і яе «бульбяной» ідэі Прэзідэнт А.Лукашэнка будзе без праблем абраны на трэці, а то і чацвёрты тэрмін, а потым яна ж абвінавачваецца ў патуранні, ледзь ці не ў арганізацыі «бульбяной» рэвалюцыі. Што на гэта скажаш: які салавей — такія і песні. Спрачацца з ім, і тым больш апраўдвацца – значыць, не паважаць сябе і разумны сэнс наогул. Толькі ж «Остапа понесло» і данесла да такіх вось радкоў: «...але факт застаецца фактам: дыскусію наконт помніка бульбе распачалі літаральна за некалькі тыдняў да 9 Мая – Дня Вялікай Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй у Другой сусветнай вайне. Калі б гэта зрабіла выданне апазіцыйнае, то зразумела». Разумець гэта трэба так, што «Рэспубліка» з яе «бульбяной» ідэяй перашкаджае краіне святкаваць Дзень Перамогі, прыніжае яго значнасць, зневажае тым самым ветэранаў, а таму нічым яна не адрозніваецца ад нейкай фашысцкай газеткі часоў акупацыі, а яе супрацоўнікі ледзьве не духоўныя браты абрамчыкаў, астроўскіх і іншых калабарацыяністаў.Трэба апраўдвацца? Не будзем! Хто хоча ўбачыць, той убачыць, колькі «Рэспубліка» на працягу ўсяго свайго існавання, і тым больш напярэдадні свята, друкуе матэрыялаў аб ветэранах і допісаў саміх ветэранаў, да колькіх з іх мы прыйшлі дамоў у час мінулагодняй патрыятычнай экспедыцыі па Віцебскай вобласці «ВЫЗВАЛЕННЕ: Перамога. Памяць. Патрыятызм». Зрэшты, рассыпаць нешта бліскучае перад пэўнага кшталту істотамі – марны лёс. Мы маем справу якраз з тым выпадкам, калі сон розуму нараджае пачвар. Допіс сённяшні нешта надта падобны па стылістыцы на допісы (даносы?) трыццатых гадоў мінулага стагоддзя ў пэўныя інстанцыі: «Пра гэта (трэба разумець тое, што нарабіла «Рэспубліка») павінны думаць людзі, якія непасрэдна кіруюць работай СМІ». Што ж, калі тыя, якія «непасрэдна кіруюць», да ўсяго напісанага паставяцца ўсур’ёз, то супрацоўнікі газеты варты расстрэлу праз павешанне, а чытачы, якія на ідэю адгукнуліся (амаль поўны спіс іх паслужліва «прилагается»), гадоў так на пятнаццать паедуць туды, куды ніхто цялят не ганяе. І яшчэ. Тое, аб чым мы пішам, надрукавана ў газеце, якая пазіцыяніруе сябе як выданне для творчай інтэлігенцыі. Мусім заўважыць: на наш погляд, сама газета, аўтар, якога яна надрукавала, і сапраўдная інтэлігентнасць — гэта дзве паралельныя прамыя, перасекчыся якім не суджана.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter