Почтовое отделение агрогородка Солы — одно из лучших в Гродненской области

Солы для Алега з падпіскай

Алег Пацукевіч са смаргонскага аграгарадка Солы пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным чыгуначным каледжы імя Міхася Лынькова. Як і літаратурны герой вядомага апавядання «Міколка-паравоз», марыў пра рамантычную прафесію правадніка пасажырскіх вагонаў. Год адпрацаваў і вярнуўся да бацькоўскага парога. Скончыў у Смаргоні курсы барменаў-афіцыянтаў і паспытаў сябе ў гэтай прафесіі. Не захапіла яна вясковага юнака, які вырас у шматдзетнай сям'і: у яго адзінаццаць братоў і сясцёр.



Душа Алега Леанідавіча прагла родных Солаў, якія сталі прывабным сучасным аграгарадком. Штодня едуць сюды на экскурсію турысты. Многія гараджане маюць тут лецішчы. Для моладзі ёсць занятак: перадавое сельгаспрадпрыемства, філіял птушкафабрыкі, рыбгас, лясніцтва.

Алега Леанідавіча прывабіла праца паштальёна. Шосты год яны разам з калегай Марыяй Свіргут, якая дзясяты год працуе на пошце, абслугоўваюць жыхароў аграгарадка і навакольных вёсак Івашкаўцы, Падбалотцы, Ажугеры. Калі неабходна, падмяняюць адзін аднаго.

Сярод карэспандэнцыі ў гэтыя майскія дні шмат віншавальных паштовак. Калектыў, якім кіруе Алена Пузына, — адзін з лепшых не толькі ў Смаргонскім раёне, але і ў Гродзенскай вобласці. Папулярнасцю карыстаецца ў жыхароў аграгарадка і наша «Сельская газета». Тут каля двух дзясяткаў пастаянных чытачоў выдання. Заслуга ў гэтым і паштальёна Алега Пацукевіча.

subbat50@mail.ru

Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter