Соль Прыдзвінскай зямлі

ПРАЦАЎНІКАМ самага паўночнага рэгіёна краіны ўдалося захаваць станоўчую дынаміку па большасці паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця: амаль на трыццаць працэнтаў вырас прыток інвестыцый, застаюцца самыя нізкія запасы на складах гатовай прадукцыі, атрымана станоўчае сальда па экспарту. Вырасла вытворчасць мяса, малочнай прадукцыі, мукі і кандытарскіх вырабаў, дываноў, абутку і інш. Здадзена 360,2 тысячы квадратных метраў жылля, уведзены ў эксплуатацыю цэхі па вытворчасці цвёрдых сыроў на Пастаўскім малочным заводзе і Браслаўскім філіяле Глыбокскага малочна-кансервавага камбіната, закончана рэканструкцыя на Верхнедзвінскім масласырзаводзе, фабрыцы № 3 Аршанскага льнокамбіната і іншых аб’ектах.

Лаўрэатаў года Віцебшчыны з вёскі можа стаць яшчэ больш

Віцебшчына першая ў краіне завяршыла аптымізацыю аховы здароўя. За мінулы год уведзена ў строй 49 аб’ектаў , з іх 17 — у сельскай мясцовасці.

За гэтымі лічбамі — самаадданая праца многіх тысяч людзей. Лепшыя з іх нядаўна былі ўдастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны-2013». Самы большы атрад намінантаў, ажно паўтара дзясятка чалавек, ад аграпрамысловага комплексу. Гэта трактарыст-машыніст Сенненскага райаграсервісу Пётр Агееў, галоўны спецыяліст аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Глыбокскага райвыканкама Лілія Баран, галоўны заатэхнік СПК «Маяк Браслаўскі» Леанід Барткевіч, дырэктар ААТ «Рудакова» Віцебскага раёна Міхаіл Пінчук, аператар машыннага даення  ААТ «Новыя Гараны» Полацкага раёна Іна Кавалёва, аператар па адкорму буйной рагатай жывёлы ААТ «Маяк Высокае» Аршанскага раёна Уладзімір Яроменка і іншыя.

«Соллю Прыдзвінскай зямлі» назваў гэтых людзей, уручаючы ім дыпломы пераможцаў, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. І гэта вельмі ўдалае параўнанне. Менавіта дзякуючы такім працаўнікам больш важкім становіцца колас, хутчэй прыбывае ў вазе жывёла на адкорме, павялічваюцца надоі дойнага статка.

Сваімі ўражаннямі падзялілася Ганна Шубелька, намеснік дырэктара па эканоміцы, галоўны бухгалтар ААТ «Хацілы-Агра» Пастаўскага раёна:

— Наша гаспадарка — лепшая ў раёне і адна з лепшых у вобласці. За мінулы год мы надаілі ад каровы 6,5 тысячы кілаграмаў малака. Атрымалі прыбытку 11 мільярдаў. Вось чаму я тут. Я люблю сваю работу, сваю гаспадарку, якой аддала 35 гадоў свайго жыцця. Хацелася б, каб яшчэ больш было прадстаўнікоў вёскі на «Чалавеку года Віцебшчыны». Яны гэтага заслугоўваюць.

Магчыма, гэтыя словы спраў- дзяцца, бо сёлетні год для сялян Віцебшчыны асаблівы. На Пры- дзвінні, у Гарадку, пройдуць рэспубліканскія «Дажынкі». І, як адзначыў Аляксандр Косінец, зме- ніць аблічча не толькі сам Гарадок  і яго ваколіцы, але будзе зроблена ўсё, каб адрадзіць многія вёскі рэгіёна, вярнуць да жыцця зямлю, якая была пакінута.

А гэта — прастор для дзейнасці будучых намінантаў на званне «Чалавек года Віцебшчыны».

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter