СМС-прыём

У Гродне «хуткую» можна выклікаць мабільным паведамленнем

У Гродне «хуткую» можна выклікаць з дапамогай мабільнага паведамлення

Не зусім звыклую форму сувязі з медыкамі прапанавалі выкарыстоўваць на гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. У асноўным гэтая паслуга арыентавана на людзей, якія дрэнна чуюць і, адпаведна, не размаўляюць.

— Каб выклікаць дактароў, чалавеку неабходна адправіць паведамленне на нумар /+375 44/ 595-89-50, — кажа Алена Харланцава, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы. — У тэксце трэба пазначыць, што здарылася і адрас хворага.

Па словах урача, як і звычайна, «хуткая» прыбудзе да пацыента прыблізна за 15 хвілін. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter