У Гродне адкрылася выстава работ Алега Ярша

Смеццевае мастацтва

Трэш-арт — адзін з накірункаў сучаснага мастацтва
У Гродне адкрылася выстава работ Алега Ярша. Свае арт-аб’екты ён стварае ў стылі трэш-арт. Экспазіцыю ўжо ахрысцілі «выставай хламу» і «выставай смеццевага мастацтва», але яна мае аўтарскую назву — «Незвычайнае ў звычайным». Сярод амаль 40 арыгінальных работ майстра — чалавек з чайніка, карціны з цвікоў і калючага дроту, каска-ліхтар, тэлефон-будзільнік-таршэр, крэсла на велізарнай спружыне.

Збіраннем даўніны Алег Ёрш захапіўся 15 гадоў таму і ўжо каля васьмі гадоў займаецца стварэннем інсталяцый  са старога хламу. Усяго ў калекцыі гродзенца больш за тысячу прадметаў даўніны. Некаторыя з іх ён знаходзіць у падвалах і на гарышчах старых дамоў, іншыя прывозіць з замежных паездак. 

Для крэатыўных вырабаў і інсталяцый  у ход ідуць старыя каструлі, колы, швейныя машынкі, калаўроты, гаршкі і іншыя рэчы. 

Трэш-арт — адзін з накірункаў сучаснага мастацтва. Тыя, хто працуе ў гэтым стылі, выкарыстоў-ваюць для стварэння сваіх работ сапсаваныя або зношаныя рэчы і іншы матэрыял, знойдзены на звалках.

Ірына ЮР’ЕВА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter