Съемки “Брата-3” начнутся в конце июля

Смеху варта?

У адрозненне ад «Брата-1» і «Брата-2» гэта будзе не крымінальны  баявік, а крымінальная камедыя з элементамі драмы. У якасці рэжысёра фільма выступае шоумен і рэжысёр Стас Барэцкі. Па яго словах, свой удзел у здымках пацвердзілі зоркі шоу-бізнесу. У той жа час значную частку фільма сыграе малавядомы, але перспектыўны і таленавіты акцёрскі склад.

Кадр з фільма «Брат-2»

Згодна з сюжэтам, галоўны герой фільма — малодшы брат Данілы Багрова, які марыць патрапіць на здымкі рэаліці-шоу. Таксама ў карціне з’явіцца дзяўчына-кілер, якая забівае зорак шоу-бізнэсу. Многія прадзюсары і акцёры выказаліся супраць такой сюжэтнай лініі. Але, нягледзячы на пратэсты, рэжысёр Барэцкі не збіраецца адмаўляцца ад ідэі. Здымкі крымінальнай камедыі пачнуцца ў канцы гэтага месяца і пройдуць у падмаскоўным Краснагорску. Наколькі дрэнным ці добрым атрымаецца кіно, зможам ацаніць зусім хутка. Чакаецца, што ў пракат карціна выйдзе ў наступным годзе.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter