Смеху варта

У сакавіку папулярны дуэт П’ера Рышара і Жэрара Дэпардзье вернецца на вялікі экран. На гэты раз яны ўжываліся ў вобразы чэхаўскіх герояў
У сакавіку папулярны дуэт П’ера Рышара і Жэрара Дэпардзье вернецца на вялікі экран. На гэты раз яны ўжываліся ў вобразы чэхаўскіх герояў.


Наўрад ці знойдзецца чалавек, які не бачыў знакамітых камедый з іх удзелам. Апошні раз яны здымаліся разам у фільме “Уцекачы”, які выйшаў у пракат у 1986 годзе — амаль трыццаць гадоў таму.

Новы фільм французскага рэжысёра Жана-П’ера Макі скампанаваны з кароткаметражных стужак па матывах апавяданняў Чэхава. Дэпардзье і Рышар з’явяцца ў навеле па чэхаўскай “Агаф’і”. Жэрару дасталася роля няздольнага да працы селяніна Саўкі, а П’ер сыграў яго таварыша. Убачаць гледачы легендарных акцёраў і ў іншых эпізодах, праўда, ужо паасобку.

Ці застаўся мінулы запал у 66-гадовага Дэпардзье і 80-гадовага Рышара? Хутка ўбачым.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter