Летам на 19 чыгуначных вакзалах з`явiцца бясплатны Wi-Fi

Смартфон да станцыi дацягне

Летам на 19 чыгуначных вакзалах краіны з'явіцца бясплатны Wi-Fi.

Такі праект распрацавала кампанія МТС разам з Беларускай чыгункай. У залах чакання вакзалаў і холах з'явяцца хот-споты  (у перакладзе з англійскай «гарачыя кропкі») — месцы, дзе пры дапамозе гаджэтаў, якія маюць у сабе модуль Wi-Fi, можна атрымаць доступ да бесправаднога інтэрнэту. Пакуль плануецца, што бясплатны інтэрнэт будзе на чыгуначных вакзалах Мінска, Брэста, Гродна, Гомеля, Віцебска, Магілёва, Оршы, Маладзечна, Барысава, Баранавічаў, Ліды, Лунінца, Пінска, Жло-біна, Калінкавічаў, Асіповічаў, Бабруйска, Крычава і Полацка.

Скарыстацца бясплатным інтэрнэтам змогуць абаненты любога аператара

— Першымі сталі самыя буйныя гарады краіны, дзе большы пасажырапаток. Але гэта не значыць, што ў іншых гарадах не будзе такіх кропак. З часам з'явяцца хот-стопы і ў іншых гарадах. Мы працуем над гэтым, —запэўнiла Надзея Бас, PR-менеджар групы па сувязях з грамадскасцю мабільнага аператара, і патлумачыла, як атрымаць доступ да бясплатнага інтэрнэту: — Пры дапамозе 4G і аптычных каналаў МТС забяспечыць хуткасны доступ у сетку. Карыстацца інтэрнэтам змогуць усе пасля праходжання аўтарызацыі. 

А як ідуць справы з бясплатнымі зонамі Wi-Fi, якія ўжо ў маі пачалі працаваць у некаторых мінскіх кіёсках «Белсаюздрук»? З'явіліся яны ў павільёнах для прыцягнення большай колькасці пакупнікоў, а таксама для камфорту людзей. Знаходзяцца кропкі Wi-Fi ў кіёсках у Нацыянальным аэрапорце «Мінск-2», на чыгуначным вакзале, аўтавакзале, каля станцый метро на праспекце Незалежнасці, 16в і 98, каля ЦУМа, на вуліцы Маскоўскай, 17, Багдановіча, Казлова, 2а, на Нямізе, 30, праспекце Дзяржынскага і вуліцы Лабанка, 2. За апошнія месяцы іх колькасць не павялічылася, але ў РУП «Белсаюздрук» «Р» расказалі, што ідзе работа над павелічэннем зон з бясплатным доступам у інтэрнэт.

alinakasel@gmail.com

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter