Смачна дзёўбаць!

У гэтыя выхадныя ў краіне пройдзе акцыя «Птушкі на кармушцы»

Беларусам прапануюць пакарміць птушак.

У гэтыя выхадныя ў краіне пройдзе акцыя «Птушкі на кармушцы». Каб прыняць у ёй удзел, неабходна ў суботу ці нядзелю падлічыць віды і колькасць птушак, што прыляцелі паласавацца да вашага акна. Затым гэтыя даныя неабходна адправіць на электронны адрас арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны»: info@ptushki.org.

— Калі выпадае снег, шукаць ежу птушкам становіцца складана, таму акцыя нагадае, што зімой ім патрэбна наша дапамога, — гаворыць Паліна Фёдарава, каардынатар акцыі ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны». — А яшчэ мы зможам даведацца, якія рэдкія птушкі залятаюць у госці да беларусаў.

Дарэчы, у мінулым годзе ў акцыі прынялі ўдзел амаль 1800 чалавек. За два дні яны налічылі ля сваіх кармушак каля шасці тысяч птушак.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter