Сляды застаюцца i за мяжой. Як дабiцца, каб у самых спрактыкаваных прайдзiсветаў, як кажуць, i чужая зямля пад нагамi гарэла?

Калi мне назвалi лiчбу амаль у паўмiльёна лiтраў алкагольнай прадукцыi (якраз столькi канфiскавана летась на мяжы Вiцебскай вобласцi), стала жудасна. Толькi аднаго спiрту ўдалося перапынiць 120 тысяч лiтраў. А ў пiўным «басейне» на 300 тысяч лiтраў без адпаведнай падрыхтоўкi можна i ўтапiцца. Кантрабанда ацэньваецца ў 290 мiльёнаў рублёў.
Гандляры смерцю Калi мне назвалi лiчбу амаль у паўмiльёна лiтраў алкагольнай прадукцыi (якраз столькi канфiскавана летась на мяжы Вiцебскай вобласцi), стала жудасна. Толькi аднаго спiрту ўдалося перапынiць 120 тысяч лiтраў. А ў пiўным «басейне» на 300 тысяч лiтраў без адпаведнай падрыхтоўкi можна i ўтапiцца. Кантрабанда ацэньваецца ў 290 мiльёнаў рублёў. Не меншую небяспеку для ўсiх краiн i нацый уяўляюць наркотыкi i тытунёвыя вырабы. Усяго толькi за год на паўночным памежжы канфiскавана 192 кiлаграмы макавай саломкi, 58 кiлаграмаў марыхуаны, 19 600 мл экстракцыйнага опiуму, 117 мл ацэтылiраванага опiуму, 432 грамы гераiну, 370 грамаў гашышнага алею, а таксама метадона, iншых псiхатропных рэчываў. Якiм чынам наладжваецца ўзаемадзеянне адпаведных служб, каб не прапусцiць смяротны груз? У вiцебскiх дэтэктываў найбольш частыя кантакты з органамi ўнутраных спраў Расiйскай Федэрацыi, Рэспублiкi Малдовы, Польшчы i краiн Балтыi. Удала прайшла аперацыя па затрыманнi буйной партыi спiрту на пагранпераходзе «Езярышча» супрацоўнiкамi Гарадоцкага РАУС Вiцебскай вобласцi. Калег загадзя папярэдзiлi сябры з Невельскага раёна Пскоўскай вобласцi Расii. Яны па спецканалах перадалi iнфармацыю, што на аўтамашыне «Даф» з горада Жукоўскi Маскоўскай вобласцi ў горад Гродна транспартуецца 23 тоны спiрту. Працэдура затрымання кантрабанды не такая простая, як здаецца на першы погляд. З дакументамi працуюць эксперты, спецыялiсты эканамiчна-фiнансавага профiлю. Iначай пры самай нязначнай памылцы не пазбегнеш праблем. Але тут кантрабанда на 61 мiльён рублёў не праскочыла. З дапамогай калег iншых дзяржаў на памежжы канфiскавана таксама паўмiльёна лiтраў гаруча-змазачных матэрыялаў, ацэненых у 480 мiльёнаў рублёў. Спецаперацыя «Тытунь» спынiла нелегальны правоз праз расiйска-беларускую мяжу 450 тысяч пачак тытунёвых вырабаў на 382 мiльёны рублёў. Па гарачых слядах Прыемнай з’явай у дзелавым супрацоўнiцтве дэтэктываў прыгранiчных дзяржаў становiцца ўдасканаленая аператыўнасць па раскрыццi многiх злачынстваў. Зрэшты, гэтаму спрыяе iнтэнсiўнае развiццё навукова-тэхнiчнага прагрэсу, камп’ютэрызацыi, стварэнне салiднага банка даных крымiнальнага зместу. Гэта адчуваецца нават у тэлефонных зносiнах. Як i ў любой iншай прафесii, аператыўнiкам нiшто чалавечае не чужое. У тым лiку i дасцiпны жарт. Жывы таму прыклад. Звоняць у Расiю з Оршы: — Алё, гэта «бандыцкi Пецярбург»? Тут з «крымiнальнай Оршы» трэба разам пакумекаць над адным рэбусам. Зiрнiце, калi ласка, цi праходзiць у вас па базе даных... Адпаведна вiцебскiм калегам звоняць, факсуюць, радыруюць з Пскоўскай i Смаленскай абласцей, Малдовы i Украiны i нават з далёкай Арменii. Толькi летась двойчы праводзiлiся спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы «Вышук» па праграме ўзаемадзеяння. Эфект проста неверагодны. Да прыкладу, з 6-га па 10 верасня мiнулага года на тэрыторыi Вiцебскай вобласцi ў вынiку спецаперацыi «Вышук» па лiнii крымiнальнага вышуку раскрыта 112 злачынстваў. З iх па гарачых слядах — 83, раней здзейсненых — 29. Меней чым за тыдзень затрымана 118 злачынцаў, устаноўлена месцазнаходжанне 35 без вестак знiкшых грамадзян. Устаноўлены асобы шасцярых нябожчыкаў. Без аб’яднання намаганняў i вопыту аператыўнiкаў Беларусi i Расii цяжка было б разлiчваць на ўдалую лiквiдацыю адной з небяспечных банд. На чале iх стаялi грамадзянiн Расii Ганчарэнка i беларускi грамадзянiн Баранаў. Банда з пяцi цёмных асоб «спецыялiзавалася» на ўзброеных нападах на вадзiцеляў. Нягоднiкi мабiльна перамяшчалiся ў асноўным па тэрыторыi Магiлёўскай i Вiцебскай абласцей, жорстка разбiралiся з уладальнiкамi аўтатранспартных сродкаў. Аўтамабiлi пераганялi ў Пскоўскую вобласць, дзе была адладжана свая «спецыялiзацыя»: разборка на запчасткi цi продаж з перабiтымi нумарамi. Канец бандытам з вялiкай дарогi паклалi шляхам узаемадзеяння беларускiя i расiйскiя аператыўнiкi. Прытым якраз па мадэлi спецаперацыi па гарачых слядах. Яе эфектыўнасць i перспектыўнасць пацвердзiлiся таксама ў час затрымання ў Оршы небяспечных злачынцаў, якiя знаходзiлiся ў мiждзяржаўным вышуку за забойствы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter